Падвід насяляе ва ўсіх частках Татраў: Заходнія Татры (Славакія і Польшча) і Усходнія Татры, якія складаюцца з : Высокіх Татраў (Славакія і Польшча) і Бельянскіх Татраў (Славакія), у абодвух краінах гэтыя тэрыторыі знаходзяцца пад абаронаю нацыянальных паркаў. Станам на 2006 год у межах Татранскага нацыянальнага парка (Славакія) пражывала 371 сернаў, з якіх 72 былі маладыя асобіны, а ў Татранскім нацыянальным парку (Польшча) — 117 сернаў, з якіх 27 былі маладымі асобінамі[2]. Станам на 2010 год папуляцыя аднавілася да 841 асобіны, з якіх 74 былі ягняты, 699 (57 ягнятаў) у Славакіі і 142 (17 ягнятаў) у Польшчы, што амаль дасягнула піка папуляцыі па стане на 1964 год, калі больш за 900 сернаў былі заўважаныя ў Татрах.[3]
З-за праблем выжывання падвіду ў яго натуральным арэале, з 1969 по 1976 гады яны былі штучна разведзены ў Нізкіх Татрах, размешчаных на поўдзень ад Татраў. На сённяшні дзень колькасць сернаў, якія пражываюць у Нацыянальным парку Нізкія Татры складае каля 100 асобін[1]
↑Kamzík tatranský vrchovský(нявызн.) (PDF)(недаступная спасылка). Tatra National Park Administration (1 верасня 2006). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2012.