Сеткаваты гельмінтаспарыёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сеткаваты гельмінтаспарыёз[1] — грыбковае захворванне, якое выклікаецца грыбам гельмінтаспорый ячменны (Pyrenophora teres) (сін. Drechslera teres, Helminthosporium teres)[1].

Апісанне і эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны на ячмені, у асобныя гады пашкоджвае 68-70 % раслін. Праяўляецца ў фазе ўсходаў, найбольшага развіцця дасягае ў перыяд цвіцення і налівання зерня. На лісці з’яўляюцца бурыя плямы з бледна-жоўтай аблямоўкай, падоўжнымі і папярочнымі палоскамі, якія ўтвараюць сеткаваты малюнак. Зліцця плям і расшчаплення лісця не адбываецца, што адрознівае сеткаваты гельмінтаспарыёз ад паласатага. На плямах цёмна-шэры налёт канідый грыба[1].

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Правільныя севазвароты (нельга сеяць збожжавыя па збожжавых), збор насення з найменш пашкоджаных участкаў, ачыстка і пратручванне насення, лушчэнне і глыбокае зяблевае ворыва пасля ўборкі ўраджаю, прасторавая ізаляцыя ад леташніх пасеваў і іншае[1].

Зноскі

  1. а б в г Буга С. Ф. Гельмінтаспарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 30

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]