Скарб Прыяма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скарб Прыяма

Скарб Прыяма, або Золата Троі — сенсацыйны скарб, выяўлены Генрыхам Шліманам падчас раскопак у Троі. Скарб названы ад імя антычнага траянскага цара Прыяма.

Век і паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Ужо вызначана, што скарб не звязаны з траянскім царом Прыямам. Яго датавалі 2400—2300 гадамі да н. э., такім чынам, рэчы са скарбу існавалі за тысячу гадоў да Прыяма. Пра стваральніка вырабаў з золата нічога невядома. Скарб складаецца з залатых пасудзін, срэбных ваз і залатых упрыгожанняў. Залатыя пасудзіны — гэта кубкі, чары, чары з ручкамі і бутлі круглай формы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходка[правіць | правіць зыходнік]

Генрых Шліман выявіў скарб 31 мая 1873 года. Як апісваў сам Шліман, ён заўважыў прадметы з медзі і абвясціў працоўным перапынак, каб самастойна выкапаць скарб разам са сваёй жонкай. На праўдзе ж жонка Шлімана пры знаходцы не прысутнічала. З-пад хісткай старажытнай сцяны Шліман адным нажом адкапаў розныя прадметы з золата і срэбра. Скарб знаходзіўся пад пылам тысячагоддзяў і цяжкай крапасной сцяной у своеасаблівай каменнай скрыні.

Шліман памылкова прыняў знаходку за легендарныя скарбы траянскага цара Прыяма.

Афіны і Берлін[правіць | правіць зыходнік]

Шліман асцерагаўся, каб скарб не канфіскавалі мясцовыя асманскія ўлады і ён стаў недаступны для навуковага вывучэння, таму вывез рэчы кантрабандай у Афіны. Высокая Порта запатрабавала ад Шлімана пакрыцця шкоды ў памеры 10 000 франкаў. Шліман прапанаваў 50 000 франкаў пры ўмове, што гэтыя грошы пойдуць на фінансаванне археалагічных прац. Шліман прапанаваў маладой грэчаскай дзяржаве ўзвесці ў Афінах за ўласны кошт музей для экспазіцыі скарбу пры ўмове, што пры жыцці археолага скарб застанецца ў яго на захоўванні і што яму дадуць дазвол на правядзенне маштабных археалагічных раскопак у Грэцыі. З прычын палітычнага характару Грэцыя адхіліла гэтую прапанову, па фінансавых і палітычных прычынах адмовіліся ад скарбу Шлімана таксама музеі Лондана, Парыжа і Неапалю. У выніку пра жаданне прыняць скарб у Антычны збор заявілі Прусія і Германская імперыя.

Масква[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2-й сусветнай вайны у 1945 годзе прафесар Вільгельм Унферцагт перадаў скарб Прыяма разам з іншымі творамі антычнага мастацтва савецкай камендатуры. Як рэч трафейнага мастацтва скарб Прыяма быў перавезены ў СССР. З гэтага моманту лёс скарбу Прыяма быў невядомы, ён лічыўся згубленым. Толькі 16 красавіка 1996 года, праз 51 год, скарб Прыяма быў выстаўлены ў Пушкінскім музеі ў Маскве. Пытанне вяртання каштоўнасцяў у Германію не вырашана да цяперашняга часу.

Тэорыі пра фальсіфікацыю скарбу Шліманам[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкі пісьменнік Увэ Топер у сваёй кнізе «Фальсіфікацыя гісторыі» выказаў здагадку, што скарб Прыяма быў выраблены па заказе Шлімана адным з афінскіх ювеліраў. Падазроны на яго думку досыць спрошчаны стэрэатыпны стыль, у якім выкананыя вырабы з золата: пасудзіна для напояў Прыяма ў 23 караты нагадвае соўсніцу XIX ст. Іншая тэорыя фальсіфікацыі Шліманам скарбу сцвярджае, што ўсе пасудзіны былі проста куплены. Тэорыі былі адкінуты пераважнай большасцю навукоўцаў свету.