Скво-Вэлі
| ||||||||||||
Скво-Вэлі (англ.: Squaw Valley) — няўключаная тэрыторыя ў акрузе Пласер штата Каліфорнія (ЗША).
У 1960 годзе ў Скво-Вэлі адбыліся зімовыя Алімпійскія гульні, якія адкрываў 36-ы віцэ-прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан. Скво-Вэлі знаходзіцца на захад ад возера Таха ў гарах Сьера-Невада, каля 39 ° паўночнай шыраты і 120 ° заходняй даўгаты. Горад знаходзіцца ў горнай даліне, якая атрымала з 1960 г. назву Алімпійская даліна (англ.: Olympic Valley), на вышыні каля 1900 м над узроўнем мора.