Сараева
| Горад | |||||
| Сараева | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| басн.: Sarajevo | |||||
|
|||||
| 43°52′ пн. ш. 18°25′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Кіраўнік | Predrag Puharić[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1462 | ||||
| Вышыня цэнтра | 527 м[2] | ||||
| Водныя аб’екты | Міляцка | ||||
| Часавы пояс | Цэнтральнаеўрапейскі час | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | баснійская мова, харвацкая мова і сербская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 033 | ||||
| Паштовы індэкс | 71000 | ||||
| sarajevo.ba (басн.) (англ.) (серб.) (харв.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Сараева (басн.: Sarajevo [sǎrajɛʋɔ]) — горад у Босніі і Герцагавіне, сталіца краіны. Размешчаны на вышыні 500 м над узроўнем мора, стаіць на берагах ракі Міляцка. Індустрыяльны і культурны цэнтр краіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 1244 пад назвай Врхбосна. У 1435 заваяваны туркамі-асманамі. 3 1507 называецца Сараева. На гэты час прыпадае росквіт горада як гандлёвага і рамеснага цэнтра. У XVII—XIX ст. неаднаразова зруйнаваны пажарамі. 3 сярэдзіны XIX ст. адміністрацыйны і палітычны цэнтр баснійскага намесніцтва Асманскай імперыі. У 1878—1908 галоўны горад Босніі, акупіраванай Аўстра-Венгрыяй. У 1908—18 адміністрацыйны цэнтр правінцый Боснія і Герцагавіна. 28.6.1914 у Сараеве забіты аўстрыйскі наследнік прастола Франц Фердынанд (Сараеўскае забойства). Са снежня 1918 у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У ІІ сусветную вайну акупіраваны нацыстамі (1941-45). Адзін з цэнтраў Народна-вызваленчай вайны ў Югаславіі 1941-45. 3 1946 сталіца Босніі і Герцагавіны. У 1984 ў Сараеве адбыліся XIV зімовыя Алімпійскія гульні. У выніку ваенных дзеянняў пач. 1990-х г. горад перажыў цяжкія разбурэнні і пашкоджанні.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных перапісу 1991, колькасць насельніцтва складала 429 672; на 2006 год — каля 800 000.
| ||||||||||||
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Тут знаходзяцца шматлікія прамысловыя прадпрыемствы (машынабудаванне, у т.л. аўтамабільная, электра-тэхнічная, радыёэлектронная прамысловасць; хімічная, тэкстыльная, гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая, харчасмакавая). Саматужны выраб дываноў і рамёствы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Культура, адукацыя, навука
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны. Універсітэт, кансерваторыя.
Музей Босніі і Герцагавіны. Мастацкая галерэя.
Архітэктура і планіроўка
[правіць | правіць зыходнік]Каларыт старога горада ствараюць пабудаваныя паводле ўсходняй традыцыі кварталы са шчыльнай планіроўкай. Захавалася сярэдневяковая Старая царква з абразамі XV—XVII ст. Узоры рэгіянальнага варыянта класічнага стылю турэцкай архітэктуры: мячэці Хусрэў-бега (1531) з мінарэтам выш. 45 м (арх. Сінан), Алі-Пашы (1561), Царова (1566) і інш., медрэсэ Хусрэў-бега (1537) і інш. Адметныя крытыя базары XVI ст. — паўпадземны безістэні Хусрэў-бега (1557, даўж. 109 м), купальны Бруса-безістэні (1557), каменныя масты — Козі (да 1550), Лацінскі (да 1565), Шэхерчэхайін (1620). 3 2-й пал. ХІХ ст. ўзводзіліся жылая забудова і грамадскія будынкі ў аўстрыйскіх архітэктурных стылях (гістарызм, сецэсіён) з выкарыстаннем усходніх (ратуша, кафедральны каталіцкі сабор) і класічных матываў (Прэзідыум урада, чыгуначнае ўпраўленне, Міністэрства фінансаў, тэатр, музей). Пабудовы 1918-45 і 2-й пал. ХХ ст. ў духу функцыяналізму: банкі, Вышэйшая педагагічная школа, чыгуначны вакзал, новыя карпусы ўніверсітэта, аэрапорт. Паводле генплана 1963 створаны новыя раёны (Габрычава).
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Эмір Кустурыца (нар. 1954) — кінарэжысёр, сцэнарыст.
- Алена Лолавіч (нар. 19841) — сербская гарналыжніца.
- Саша Чаджа (нар. 1989) — сербская баскетбалістка.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Serre Chevalier[d], Францыя (1995)
Ізмір, Турцыя (2022)[6]
Інсбрук, Аўстрыя (27 кастрычніка 1980)[7]
Аман, Іарданія (2005)
Амстэрдам, Нідэрланды
Анкара, Турцыя (1994)
Астана, Казахстан
Афіны, Грэцыя
Бад-Ішль, Аўстрыя (2015)
Баку, Азербайджан (1972)[8][9][…]
Барселона, Іспанія (1996)
Будапешт, Венгрыя (28 студзеня 1995)
Бурса, Турцыя (1979)
Венецыя, Італія (1994)
Вольфсбург, Германія (1985)
Дуброўнік, Харватыя
Дэйтан, ЗША (1999)
Заграб, Харватыя (2001)
Калгары, Канада (1986)
Каленья, Італія (1994)
Каір, Егіпет
Ковентры, Вялікабрытанія (1957)[10]
Конья, Турцыя
Кувейт, Кувейт (1998)
Кіеў, Украіна (28 лістапада 2022)[11][12]
Любляна, Славенія (2002)
Магдэбург, Германія (1977)
Мадрыд, Іспанія (2007)
Мехіка, Мексіка
Неапаль, Італія (1976)
Прата, Італія (1995)
Пула, Харватыя (21 верасня 2012)[13]
Руэй-Мальмезон[d], Францыя[14]
Сабадэль, Іспанія
Скандзічы, Італія
Скоп’е, Паўночная Македонія (2017)[15]
Стамбул, Турцыя (1997)
Тлемсен, Алжыр (1964)
Трыпалі, Лівія (1976)
Тырана, Албанія (1996)[16][17]
Ферара, Італія (1978)
Фрыдрыхсхафен, Германія (1972)
Цяньцзінь, Кітай (1981)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.sarajevo.ba/en/article/1184/gradonacelnik-biografija-intervjui-galerija
- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-lgmgf3/Saraievo/?zoom=19¢er=43.85172%2C18.38276&popup=43.8518%2C18.38278
- ↑ а б Population Праверана 20 лістапада 2016.
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 22. — С. 587.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 559. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ https://www.izmir.bel.tr/tr/Haberler/soyer-bizim-ruhlarimiz-da-vicdanimiz-da-kardes/46962/156
- ↑ https://www.innsbruck.gv.at/page.cfm?vpath=buergerinnen--politik/innsbruck-international/innsbrucks-partnerstaedte#sarajevo
- ↑ http://baku-ih.gov.az/page/26.html
- ↑ http://azerbaijans.com/content_1719_az.html
- ↑ https://www.coventry.gov.uk/directory_record/6223/sarajevo_bosnia_and_herzegovina/category/732/europe
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
- ↑ https://n1info.ba/english/news/sarajevo-and-kyiv-sign-agreement-on-establishing-friendly-relations/
- ↑ https://www.pula.hr/hr/vodici/medunarodna-suradnja/o-odsjeku/medunarodna-suradnja/gradovi-pobratimi/
- ↑ https://www.villederueil.fr/fr/villes-jumelles
- ↑ https://starportal.skopje.gov.mk/DesktopDefault.aspx?tabindex=0&tabid=172
- ↑ http://en.sistercity.info/sister-cities/Tirana.html
- ↑ https://tirana.al/uploads/2023/6/20230627125928_marreveshje-shoqata.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сара́ева // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 175. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сара́ево // Т. 22. Ремень — Сафи. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 587. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Сара́ево // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 559. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Сара́ево // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 368. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Сара́ево // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 414. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Сара́ево // Словарь географических названий зарубежных стран (руск.) / Отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 323. — 459 с. — 70 000 экз.
- Сара́ево // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 589. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.