Перайсці да зместу

Скетч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Скетч (англ.: sketch, літаральна - эскіз, накід, замалёўка) — у XIX - пачатку XX стст. кароткая п'еса з двума, радзей трыма персанажамі. Скетч атрымаў найбольшае распаўсюджванне на эстрадзе.

Скетч-шоу (англ.: Sketch show, Sketch comedy) — нявызначаная колькасць камедыйных сцэнак ці «скетчоў», як правіла, ад адной да дзесяці хвілін кожны. Слова «скіт» (англ.: skit) мае тое ж значэнне ў вызначэнні камедыі.

У Вялікабрытаніі вельмі папулярныя тэлевізійныя скетч-шоу (Sketch comedy). Яркім прыкладам скетч-шоу з'яўляецца тэлесерыял «Лятучы цырк Монці Пайтана», «Шоу Фрая і Лоры».