Склера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Склера фарміруе белую частку вока чалавека

Склера (ад грэч.: σκληρός — цвёрды) — бялочная абалонка — вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонка вока, якая выконвае ахоўную і апорную функцыі. Утворана сабранымі ў пучкі калагенавымі валокнамі(руск.) бел. валокнамі. Складае 5/6 фібрознай абалонкі вока. Сярэдняя таўшчыня ад 0, 3 да 1 міліметра. Таўшчыня склеры ў дзяцей настолькі малая, што праз яе прасвечвае глядзельны пігмент, які надае ёй блакітнае адценне. З узростам таўшчыня склеры павялічваецца.

Праз вянозны сінус(руск.) бел. склеры, утвораны мноствам дробных паражнін у зоне злучэння яе з рагавіцай(руск.) бел., адбываецца адток вадкасці з пярэдняй камеры вока.

Зноскі