Склероцый
Выгляд
Склеро́цый[1] (ад грэч. σκληρά — жорсткі) — шматклетачны вегетатыўны орган грыба, які знаходзіцца ў спакоі.
Склероцый ўтвораны круглым, шарападобным або няправільнай формы шчыльным спляценнем гіфаў, часта з цёмным верхам і белым асяродкам. Памеры ад долей міліметра да 2 сантыметраў і больш. З’яўляецца пры надыходзе неспрыяльных знешніх умоў і прызначаны для захавання грыба. У некаторых грыбоў (батрыціс, склератынія, спарыння і інш.) склероцый з’яўляецца адной са стадый развіцця.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Склероцый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Склероций // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.