Склератынія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Склератынія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sclerotinia Fuckel, 1870


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5179
EOL  16720
MB  4942

Склераты́нія[1] (Sclerotinia) — род сумчатых грыбоў сямейства Склератыніевыя (Sclerotiniaceae). Паразіты травяністых раслін, больш за ўсё на сямействе асаковых[1]. Выклікаюць склератыніёзы.

Цыкл развіцця складаецца з двух стадый. Спачатку ўтвараюцца склероцыі, якія служаць для перазімоўкі. На другой стадыі ўтвараецца міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белага колеру, лямцавы і знаходзіцца на паверхні або ўнутры пашкоджаных органаў расліны. На ім развіваюцца слероцыі, якія ўвесну прарастаюць міцэліем або некалькімі апатэцыямі жаўтавата-карычневага колеру дыяметрам да 10 мм.

Склератынія склерацыйная (Sclerotinia sclerotiorum) на фасолі

Грыбы пашыраны паўсюдна, пераважна ва ўмераным поясе. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны склератынія склерацыйная (Sclerotinia sclerotiorum) (узбуджальнік белай гнілі) і склератынія канюшынная (Sclerotinia trifoliorum) (узбуджальнік рака канюшыны)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]