Перайсці да зместу

Скрупул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Скрупул (лац.: scrupulum, ад scrupulus — маленькі востры каменьчык) — антычная вагавая адзінка.

У Старажытным Рыме скрупул ураўноўваўся 1/24 часткі унцыі або 1/288 часткі лібры (што адпавядае 1,137 г). У скрупулах звычайна вызначалася, напрыклад, вага рымскіх срэбных манет (вага сестэрцыя — 1 скрупул, вага дэнарыя — 4 скрупула і г. д.)

Скрупулам таксама звалася аптэчная адзінка вымярэння масы і аб’ёму, роўная 20 гранам або 1/3 драхмы, якая выйшла з ужывання. Расійскі аптэкарскі скрупул раўняўся 1,244 г., у англійскай сістэме мер 1 скрупул = 1,295 978 196 048 120 г.

У беларускай мове захавалася ўтворанае ад скрупула слова скрупулёзнасьць, якое азначае дакладнасць і акуратнасць.