Скумпія
| Скумпія | |||||||||||||||||
| Cotinus obovatus | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Cotinus Mill., 1754 | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Ску́мпія[1][2] (Cotinus) — род лістападных кветкавых раслін сямейства Сумахавыя (Анакардыевыя). Распаўсюджаны ў Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Еўропе і Паўднёвай Азіі.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лістападныя дрэвы або кусты вышынёй да 5—12 м з шарападобнай кронай. Лісце простае, чаргаванае, суцэльнае, шызаватага колеру. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя або зеленаватыя ў рыхлых канцавых мяцёлках з недаразвітымі кветкамі на падоўжных кветаножках, пакрытых чырванаватымі або зеленаватымі валаскамі. Плод — сухая касцянка.

Растуць на сухіх камяністых і мелавых схілах сярод хмызняку, часам у дубовых і хваёвых лясах.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўныя і тэхнічныя расліны. Вырошчваюць у ахоўных палосах. З лісця атрымліваюць таніны і іх вытворныя. Драўніна (жаўтавата-зялёнага колеру) выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага аздаблення. Таксама са скумпій атрымліваюць фарбавальнік фізегін, выкарыстоўваемы для афарбоўкі воўны, шоўку, скур, драўніны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скуратовіч А. М. Скумпія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 482. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Скумпия (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Скумпия: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Скумпия, или кустарник в парике Архівавана 22 ліпеня 2014. (руск.)