Славатычы (Польшча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Славатычы
польск.: Sławatycze
Герб
Герб
Вясковая вуліца
Вясковая вуліца
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
153 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 738 чалавек (2006)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
21-509
Славатычы на карце Польшчы ±
Славатычы (Польшча) (Польшча)
Славатычы (Польшча)
Славатычы (Польшча) (Люблінскае ваяводства)
Славатычы (Польшча)

Славаты́чы (польск.: Sławatycze) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 50 км ад Бялы Падляскай, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Славатычы. Насельніцтва на 2006 год — 2738 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Новая царква-мураўёўка, касцёл і старая царква, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Славатычы датуецца 1499 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.

У XVI стагоддзі Славатычы перайшлі ад Ляшчынскіх да Радзівілаў. У 1577 годзе горад атрымаў магдэбургскае права, а 15 лютага 1693 года — герб «у залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам „Ражкі“»[1].

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Славатычы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Славатычах было 249 будынкаў, на 1864 год — 207.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Славатычы занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Славатычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Славатычы занялі войскі Трэцяга Рэйха.

У 1944 годзе Славатычы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 1602 чал.; 1864 год — 1923 чал.[2]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 2738 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1913—1919)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, іўдзейскія
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1910—1912; мураўёўка)

Страчная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5. С. 232.
  2. Chlebowski B. Sławatycze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 773.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]