Слонімская аўстэрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Слонімская аўстэрыя

Слонімская аўстэрыя — будынак у Слоніме, помнік архітэктуры барока. Пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. з цэглы як заезны дом пры палацы слонімскага старосты М. К. Агінскага.

Аўстэрыя ў пач. XX ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку 2-павярховы (ў ХХ ст. надбудаваны 3-й паверх, завершаны 2-схільным дахам). Галоўны фасад прамавугольнага ў плане будынка раскрапаваны буйнамаштабнымі руставанымі лапаткамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Палавіна 1-га паверха была адведзена пад гасціную, перакрытую 4 ветразевымі скляпеннямі з цэнтральнай апорай. Пад гэтай часткай дома размешчаны шырокія скляпеністыя падвалы. Цэнтральная лесвіца вядзе з вузкага вестыбюля на 2-і жылы паверх. Цяпер у будынку размешчана навучальная ўстанова.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]