Смаленскі тралейбус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаленскі тралейбус
Тралейбусная сістэма
Краіна  Расія
Горад Смаленск
Дата адкрыцця 8 красавіка 1991
Дата зачынення Дзеючая
Колькасць маршрутаў 5+1 з індэксам «Б»
Колькасць тралейбусных паркаў 1
Колькасць тралейбусаў 47
Мадэлі эксплуатаваных тралейбусаў ЗіУ-682, ЗіУ-682Г-016.02, Тролза-5265 «Мегаполис», Тролза-5275.05 «Оптима»
Кампанія-перавозчык Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства

Смаленскі тралейбус (руск.: Смоленский троллейбус) — сістэма тралейбусных маршрутаў горада Смаленска, першая лінія запушчана 8 красавіка 1991 года. Перадапошняя тралейбусная сістэма, адкрытая пры савецкай уладзе.

У Смаленску — 6 маршрутаў, на якіх працуюць 47 тралейбусаў.

Эксплуатацыяй займаецца Смаленскае муніцыпальнае ўнітарнае трамвайна-тралейбуснае прадпрыемства (СМУТТП).

Гісторыя развіцця сістэмы[правіць | правіць зыходнік]

Тралейбусная сістэма ў Смаленску пачала будавацца ў 1976 годзе па трасе пл. Смірнова — вул. Індустрыяльная-ЦЭЦ-2, аднак, неўзабаве будаўніцтва было закансервавана. У сярэдзіне 1980-х праект быў зменены, і пабудаваная траса пры адкрыцці тралейбуса (1991) задзейнічана не была. Цяпер лінія не запатрабаваная і знаходзіцца ў закінутым стане. Маршрут № 1 адкрыты ў красавіку 1991 года. Спачатку на ім эксплуатавалася 10 машын ЗІУ-682. Неўзабаве дабудаваны частка маршруту № 2 — да завода «Пратон» (цяпер НВА «Аркада»). Маршрут № 2 у цяперашнім варыянце (у мікрараён «Кісялёўка» — вул. П. Аляксеева) адкрыты ў 1993 годзе да 50-годдзя вызвалення Смаленшчыны.

З 29 кастрычніка 2013 года некаторы час дзейнічаў маршрут № 3: ТАА «Шарм» — НВА «Аркада», адменены з 26 красавіка 2014 года праз нізкі пасажырапаток, з 10 снежня 2016 года адноўлены пад № 5. З 1 лістапада 2015 года запушчаны новы маршрут № 3 8-ы мікрараён — НВА «Аркада» (раней планаваўся як маршрут № 2Б)[1]. З 1 лютага 2016 года запушчаны новы маршрут № 4 8-ы мікрараён — ТАА «Шарм».

Маршруты[правіць | правіць зыходнік]

  • Маршрут № 1. Паліграфкамбінат — ТАА «Шарм»
  • Маршрут № 2. вул. П. Аляксеева (мікрараён «Кісялёўка») — НВА «Аркада»
  • Маршрут № 2Б. пл. Перамогі — Кісялёўка (Эксперыментальны маршрут, дзейнічае ў тэставым рэжыме — тралейбус на АХ. Адкрыты ў сярэдзіне снежня 2015 года)
  • Маршрут № 3. 8-ы мікрараён (мікрараён «Кісялёўка») — НВА «Аркада»
  • Маршрут № 4. 8-ы мікрараён (мікрараён «Кісялёўка») — ТАА «Шарм»
  • Маршрут № 5. НВА «Аркада» — ТАА «Шарм»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Яблакаў, Павел (31 кастрычніка 2015). "У Смаленску адкрыта новая тралейбусная лінія". TR.ru. Праверана 2 лістапада 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]