Смаргонскія малочныя прадукты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Смаргонскія малочныя прадукты — прадпрыемства г.Смаргонь. Пабудавана ў 1973-1976 гадах.

Спачатку асноўная вытворчасць завода складалася з трох цэхаў: натуральнамалочнага, маслацэха і цэха сухога абястлушчанага малака. У 1985 годзе была праведзена рэканструкцыя маслацэха. У 1991 годзе праведзена рэканструкцыя сушыльнай ўстаноўкі. У 1992 годзе пабудаваны двухузроўневы вытворчы корпус ўчастка вытворчасці тварагу.

У 1996 годзе Смаргонскі завод сухога абястлушчанага малака ператвораны ў ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты». З 29 снежня 2011 года ААТ «Смаргонскія малочныя прадукты» рэарганізавана шляхам далучэння да ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» у якасці філіяла.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]