Перайсці да зместу

Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Смілавіцкі саўгас-тэхнікум)
Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж
Дата заснавання 1931
Тып каледж
Размяшчэнне Чэрвеньскі раён, г. п. Смілавічы
sgak.edu.by

Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж  — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Адзін з навучальных карпусоў

Адкрыты ў 1931 годзе як сельскагаспадарчы тэхнікум. З 1935 года — Смілавіцкі тэхнікум раслінаводства і паляводства. У 1960 годзе Смілавіцкі агранамічны тэхнікум пераўтвораны ў зоаветэрынарны. З сакавіка 2002 года — Смілавіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы тэхнікум. У ліпені 2002 года ў выніку рэарганізацыі шляхам аб’яднання Смілавіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага тэхнікума і Беларускага завочнага сельскагаспадарчага тэхнікума створаны Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Зноскі

  • Смиловичский зооветеринарный техникум / Подгот. В. И. Суконкин. ― Минск : Ураджай, 1981. (БА176263)