Смілавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Смілавічы
Manor of Maniuszka Smilaviczy Bielarus04.jpg
Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў
стары палац XIX ст.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Гарадскі пасёлак з
Вышыня цэнтра
157 м
Насельніцтва
5 386 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1714
Паштовы індэкс
223216
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
Смілавічы на карце Беларусі ±
Смілавічы (Беларусь)
Смілавічы
Смілавічы (Мінская вобласць)
Смілавічы

Смі́лавічы[2] (трансліт.: Smilavičy, руск.: Смиловичи) — гарадскі пасёлак у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, на р. Волма. Адміністрацыйны цэнтр Смілавіцкага сельсавета. За 27 км на ўсход ад Мінска, 30 км на захад ад г. Чэрвень, 21 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск, на аўтадарозе МінскМагілёў. Насельніцтва 5 386 чал. (2017)[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Смілавічы ў XIX ст.

Існуюць некалькі версій паходжання назвы Смілавічаў. Найбольш папулярная - яна ж і найбольш простая, ад беларускага слова смелы.

Другая версія, больш экзатычная, - ад асабістага татарскага імя Сміл ці Смаіл, скарочана ад Ізмаіл (араб. «Алах усё чуе»).

Згодна з трэцяй версіяй, назва - балцкая, параўноўваецца з літоўскім гідронімам Smilytė (рэчка паміж Шаўляем і Панявежысам), дзе вылучаецца корань Smil-.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя з 1592 года як вёска Менскага павета ВКЛ, належалі Бакштанскім, Кежгайлам, Сапегам, Завішам, Агінскім, Манюшкам. Насельніцтва здаўна займалася сельскай гаспадаркай, шавецкім, гарбарным, ганчарным, кавальскім і іншымі рамёствамі.

З 1793 года у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ігуменскага павета. У 1747—1832 гадах тут існаваў манастыр місіянераў, заснаваны М. Завішанскай з Агінскіх. З 1923 года ў Чэрвеньскім павеце. У 1924—1926 і 1935—1938 гадах — цэнтр раёна. З 1938 года ў Рудзенскім раёне. З 1960 года ў Чэрвенскім раёне. З 1963 года гарадскі пасёлак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1791 год — 564 чал. (257 муж. і 307 жан.)
  • XIX стагоддзе: 1881 год — 500 чал.; 1889 год — 1676 чал., з іх 464 хрысціян, 222 магаметан і 990 іудэяў; 1897 год — 3498 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 год — 3335 чал.; 1917 год — 2766 чал., з іх 215 беларусаў, 73 палякі, 2102 яўрэі ў мястэчку Смілавічах і 126 чал. у маёнтку Смілавічах; 1975 год — 5,7 тыс. чал.[3]; 2000 год — 5625 чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 5,3 тыс. чал.[4]; 2008 год — 5,3 тыс. чал.; 2009 год — 4654 чал.[5] (перапіс); 2015 год — 5079 чал.[6]; 2016 год — 5212 чал.[7]; 2017 год — 5386 чал.[8]

Апроч беларусаў у Смілавічах традыцыйна жылі яўрэі і татары. Большасць яўрэяў загінула пад час Другой сусветнай вайны ці пераехала ў іншыя месцы, у тым ліку ў ЗША і Ізраіль. Татарская абшчына захавалася да нашага часу. У пасляваенны перыяд у сувязі з пабудовай валюшна-лямцавай прамысловасці ў Смілавічах таксама жывуць выхадцы з Башкірыі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы: валюшна-лямцавая фабрыка, гарбарны завод, механічныя майстэрні, прадпрыемства «Жылкампаслугі-Смілавічы», СКФ «Мантаж» (вытворчасць шклопакетаў для вокнаў), камбінат бытавых паслуг.

Значная частка насельніцтва займаецца таварным агародніцтвам.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Смілавічах працуюць 2 сярэднія школы і Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  4. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  5. Перепись населения — 2009. Минская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "2016-Estimate", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 55. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]