Сонцацвет манеталісты
Сонцацвет манеталісты | |||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Сонцацвет манеталісты[3] (Helianthemum nummularium) — від кветкавых раслін роду Сонцацвет (Helianthemum) сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae)[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Від вечназялёных раслін, якія сцелюцца. Сцёблы разгалінаваныя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, апушанае. Куст пакрыты ярка-жоўтымі кветкамі, якія па форме нагадваюць сподак. Цэнтрам кветкі з’яўляецца высокі лычык, акружаны некалькімі аранжавымі тычынкамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка.
Сонцацвет манеталісты расце на раўнінных камяністых глебах. Радзей сустракаецца ў палявых умовах. Расліна не баіцца засушлівых раёнаў.
У прыродзе сустракаюцца кусты з жоўтымі кветкамі, у той час як садовыя расліны валодаюць адценнямі ад белага да цёмна-чырвонага.
Сонцацвет манеталісты цвіце на працягу ўсяго лета. Асноўны перыяд цвіцення прыпадае з мая па ліпень. Кветкі расліны з’яўляюцца выдатным меданосам для пчол, а лісце — ежай для лічынак матылькоў.
Падвіды[правіць | правіць зыходнік]
Вылучаюць восем падвідаў:
- Helianthemum nummularium subsp. nummularium. Шырока распаўсюджаны.
- Helianthemum nummularium subsp. berterianum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі.
- Helianthemum nummularium subsp. glabrum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы.
- Helianthemum nummularium subsp. grandiflorum. Цэнтральная і паўднёвая частка Еўропы.
- Helianthemum nummularium subsp. obscurum. Усходняя частка Еўропы.
- Helianthemum nummularium subsp. pyrenaicum. Пірэнеі.
- Helianthemum nummularium subsp. semiglabrum. Італія, паўднёва-ўсход Францыі.
- Helianthemum nummularium subsp. tomentosum. Паўднёвая частка Еўропы.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Падвід grandiflorum (Scop.) Schinz & Thell[правіць | правіць зыходнік]
Падвід nummularium[правіць | правіць зыходнік]
Падвід obscurum (Čelak.) Holub[правіць | правіць зыходнік]
-
H. nummularium subsp. obscurum
-
H. nummularium subsp. obscurum
-
H. nummularium subsp. obscurum
-
H. nummularium subsp. obscurum
-
-
Сарты з ружовымі кветкамі[правіць | правіць зыходнік]
Ілюстрацыі[правіць | правіць зыходнік]
-
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
-
Дыяграма кветкі
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ BSBI List 2007 (xls). Botanical Society of Britain and Ireland. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2015. Праверана 17 кастрычніка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Солнцецвет монетолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)