Перайсці да зместу

Сонцацвет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сонцацвет

Сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helianthemum Mill. (1754)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22257
NCBI  69453
EOL  62597
IPNI  30002303-2

Сонцацве́т[1][2] (Helianthemum) — род кветкавых раслін сямейства Ладаннікавыя (Cistaceae ). Больш за 100 відаў.

Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах і паўпустынях. На тэрыторыі Беларусі толькі адзін дзікарослы від — сонцацвет манеталісты (Helianthemum nummularium)[3].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі, простае, суцэльнае. Кветкі заўсёды звернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Пялёсткаў 5.

Плод — каробачка. Дэкаратыўныя расліны.

У склад роду ўваходзяць не менш як 73 віды раслін[4]:

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 62. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. База Растения Беларуси
  4. Helianthemum — The Plant List
  5. Tropicos | Name — Helianthemum Mill
  • Солнцецвет: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)