Спалучэнне (камбінаторыка)
У камбінаторыцы спалучэ́нне з m элементаў па n — сукупнасць n элементаў, якія выбраны з m дадзеных элементаў; падмноства магутнасці n некаторага зыходнага канечнага мноства магутнасці m.
Лік спалучэнняў з m элементаў па n абазначаецца ці і вылічаецца як
дзе — лік размяшчэнняў з m элементаў па n, — лік перастановак з n элементаў.
Спалучэнне можна разглядаць таксама як неўпарадкаваную выбарку аб'ёму n з генеральнай сукупнасці з m элементаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Спалучэнне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Михеев В. М. Сочетание // Математическая энциклопедия / И. М. Виноградов (гл. ред.). — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 5. — 623 с. — 150 000 экз. Стл. 98.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Hazewinkel, Michiel, ed (2001). "Combination". Encyclopedia of Mathematics. Springer. ISBN 978-1-55608-010-4.
- Weisstein, Eric W. Combination (англ.) на старонцы Wolfram MathWorld.