Спаса-Праабражэнская царква (Валожын)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
54°04′27″ пн. ш. 26°32′58″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Валожын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Дата пабудовы | 1850 год |
![]() |
Спаса-Праабражэнская царква, раней Свята-Увазнясенская капліца — мураваны праваслаўны храм у горадзе Валожыне Мінскай вобласці. Размешчана на пагорку ў цэнтры могілак, справа пры ўезде ў горад з боку Мінска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1850 годзе з цэглы намаганнямі графа Тышкевіча як могілкавая каталіцкая капліца для касцёла бернардзінцаў. У 1885 годзе перададзена праваслаўным і 20 кастрычніка 1886 года асвечана ў гонар Ператварэння Гасподняга.
19 верасня 2008 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Храм вырашаны ў спрошчаных формах у выглядзе кампактнага прамавугольнага ў плане аб'ёму пад вальмавым дахам, завершаным над апсідай цыбулепадобным купалам на драўляным васьмігранным барабане. Па цэнтры франтальнага фасада выступае двух'ярусная чатырохгранная званіца (вуглы скруглены), шацёр якой завершаны макаўкай; па восі сіметрыі высокі ўваходны прамавугольны партал, над якім рэльефны крыж і квадратная ніша. Бакавыя фасады па восі сіметрыі расчлянёны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Рудзіментам стылю барока з'яўляюцца валютныя заплечнікі па баках званіцы.
Зноскі
- ↑ Спаса-Праабражэнская царква (Валожын) Архівавана 23 кастрычніка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнская царква (Валожын) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Валожын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Валожын) на сайце «Архіварта»