Спаса-Праабражэнская царква (Ветка)
Славутасць | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
| |
52°33′36″ пн. ш. 31°10′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ветка |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская епархія |
Будаўніцтва | 1998—2003 гады |
![]() |
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у горадзе Ветка Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Парыжскай Камуны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 2003 годзе з цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Кананічная 4-часткавая кампазіцыя праваслаўнага храма атрымала сучасную інтэрпрэтацыю: вертыкальную накіраванасць, геаметрычнасць. Цэнтральны кубападобны аб’ём завершаны магутным 4-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Такімі ж купаламі завершаны 4-гранная вертыкальна выцягнутая вежа-званіца і апсіда. Плоскасныя фасады расчлянёны разнастайнымі вертыкальна цягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі.
Папярэдні стараабрадніцкі храм з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Над аб’ёмам малітоўнай залы быў надбудаваны 3-ярусны барабан (два васьмерыкі на чацверыку), завершаны самкнутым сферычным купалам з залачонай макаўкай. Над прытворам узвышалася 2-ярусная 8-гранная званіца, верхні ярус якой адкрыты каркасны і завершаўся сферычным купалам з макаўкай[1].
Зноскі
- ↑ Праабражэнская царква Архівавана 1 жніўня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Спаса-Праабражэнская царква (Ветка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)