Справа «сямнаццаці»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спра́ва «сямна́ццаці» — крымінальны працэс[ru] у Беларусі. Галоўнага фігуранта Канстанціна Вілюгу абвінавацілі ў стварэнні і кіраўніцтве міжнароднай злачыннай арганізацыяй, якая займалася абаротам псіхатропных рэчываў і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю са студзеня 2011 года па лістапад 2014 года. Высунута абвінавачванне ва ўцягванні ў незаконную дзейнасць іншых грамадзян (усяго 17 чалавек), сярод якіх — праваахоўнік Канстанцін Дзенісевіч з МУС, а таксама Дзмітрый Верэценскі і Ігар Карыцкі з КДБ[1].

Суд[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі гарадскі суд вынес прысуд 13 снежня 2016 года. Галоўнаму фігуранту Канстанціну Вілюгу прызначана пакаранне ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Былым супрацоўнікам КДБ — Дзмітрыю Верэценскаму — 15 гадоў узмоцненага рэжыму, Ігару Карыцкаму — 14 гадоў. Канстанцін Дзенісевіч, у мінулым супрацоўнік МУС, атрымаў 14 гадоў узмоцненага рэжыму.

Зноскі

  1. Антон Девятов; Вадим Замировский (13 снежня 2016). "«Дело 17-ти». Суд вынес приговор организатору сети наркодилеров и экс-сотрудникам КГБ и МВД" [руская]. TUT.BY. Архівавана з арыгінала 29 жніўня 2018. Праверана 2019-02-09.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]