Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
скарочана — МУС РБ
Emblem of the Ministry of Internal Affairs of Belarus.svg
Геральдычны знак — эмблема Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Вул. Гарадзкі Вал, 4, 6 -2.JPG
Будынак МУС РБ
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1 сакавіка 1991
Папярэдняе ведамства Міністэрства ўнутранных спраў БССР
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра 220030, Мінск, вул. Гарадскі Вал, д. 4
Колькасць супрацоўнікаў 98 000 (2017[1])
Міністр Іван Уладзіміравіч Кубракоў
Сайт mvd.gov.by

Міністэ́рства ўну́траных спраў Рэспу́блікі Белару́сь (МУС Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць змаганне супраць злачыннасці, ахову грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі. Міністр унутраных спраў і яго намеснікі прызначаюцца і здымаюцца з пасад прэзідэнтам. З 29 кастрычніка 2020 года пасаду міністра займае Іван Уладзіміравіч Кубракоў[2].

Прэзідэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, яго 5 намеснікаў[3] і начальнікаў дэпартаментаў МУС, а таксама намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнні калегіі праводзяцца раз у тры месяцы і з’яўляюцца правамоцнымі пры наяўнасці дзвюх трацінаў членаў. Рашэнні ўхваляюцца простаю большасцю галасоў і ажыццяўляюцца загадамі і пастановамі міністэрства.

У канцы лістапада 2020 года паміж МУС Рэспублікі Беларусь і Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы «дзяржаўнай і грамадскай бяспекі»[4].

Міністры[правіць | правіць зыходнік]

Міліцыя Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Міліцыя РБ кіравалася Законам аб міліцыі № 637-XII, які быў прыняты 26 лютага 1991 года, калі БССР уваходзіла ў склад СССР. Пазней закон некалькі разоў мяняўся. На дадзены момант МУС кіруецца наступным законам: Закон Рэспублікі Беларусь аб Органах Унутраных Спраў № 263-З ад 17.07.2007 г. Асобнай пастановы Вярхоўнага Савета РБ аб стварэнні міліцыі РБ не было, сучасная Рэспубліка Беларусь гэта па сутнасці пераназваная БССР, якая выйшла са складу СССР. Таму ў сучаснай Беларусі святкуюць савецкія святы, пачатак міліцыі вядуць ад 4 сакавіка 1917 года. У гэты дзень у Мінску ў Расійскай дзяржаве былі створаны рэвалюцыйныя органы правапарадку, якія выкарыстоўвалі базу і кадры былой царскай паліцыі.

Ніжэй тэкст прысягі супрацоўнікаў МУС першай паловы 1990-х гадоў.


ПРЫСЯГА
радавога і начальніцкага складу органаў
унутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Я,____________________________________паступаючы на службу ў органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысягаю на вернасць Рэспубліцы Беларусь і яе народу. Клянуся свята выконваць Канстытуцыю і законы Рэспублікі Беларусь, загады камандзіраў і начальнікаў, высока несці гонар і годнасць работніка органаў унутраных спраў, не шкадуючы свайго жыцця абараняць правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў. Абавязуюся быць сумленным, незалежным і справядлівым, строга захоўваць дзяржаўную і службовую тайны, а таксама давераную мне маёмасць і табельную зброю. Калі ж я парушу гэту маю ўрачыстую Прысягу, то гатовы несці адказнасць па законах Рэспублікі Беларусь.
«. . .»……………………199 года_____________________________

Строй, званні[правіць | правіць зыходнік]

Строй МУС, знакі адрознення мяняліся некалькі разоў. Першы ўзор строя быў распрацаваны ў 1992 годзе. У 1993 годзе гэты строй атрымаў значныя змены і выкарыстоўваўся да рэферэндума 1995 года. Пасля рэферэндума супрацоўнікі насілі строй без нашывак з Пагоняй. У 1996 годзе строй атрымаў чарговыю мадыфікацыю — былі ўведзены чорныя нашыўкі з гербамі абласных гарадоў і белыя цэшкі з новым гербам. У 1997 годзе міліцыя атрымала новыя кіцелі і наплечнікі-муфты з шэрымі зоркамі і паскамі. У 2000 годзе замест шэра-зялёнага быў уведзены шэра-блакітны строй, новыя наплечнікі з чырвонымі паскамі. У 2003 годзе наплечнікі атрымалі жоўтыя паскі. У 2006 годзе адбылася чарговая рэформа строя. Змяніліся фуражкі, цэшкі.

На малюнках ніжэй наплечнікі мадэлі 2017 года.

Радавыя Малодшы начальніцкі састаў
Пагон міліцыі Погон курсант.jpg Рядовой Policeman.JPG Младший сержантCorporal.JPG Sergeant Сержант.JPG Vaz.JPG Sergeant-Major Старшина.JPG Прапорщик Praporschtschik.JPG Senior-praporshchik Старший прапорщик.JPG
Здымныя муфты для пагонаў Погон курсант 2.png Погон рядовой.jpg Погон мл.сержант.jpg Погон сержант.jpg Ст. сержант.jpg Погон старшина.jpg Погон прапорщик.jpg Погон ст. прапорщик.jpg
Званне Радавы

(курсант)

Радавы Малодшы
сяржант
Сяржант Старшы
сяржант
Старшыня Прапаршчык Старшы
прапаршчык
Сярэдні начальніцкі састаў Старшы начальніцкі састаў Найвышэйшы начальніцкі састаў
Пагон міліцыі Junior Lieutenant Младший Лейтенант.JPG Lieutenant Лейтенант.JPG Senior Lieutenant Старший Лейтенант.JPG Captain Капитан.JPG Майор Major.JPG Lieutenant Colonel Подполковник.JPG Colonel Полковник.JPG 05пп.png Генерал погон.png Погон полковника милиции Беларусь.png
Здымныя муфты для пагонаў Погон мл.лейтенант.jpg Погон лейтенант.jpg Погон ст.лейтенант.jpg Погон капитан.jpg Погон майор.jpg Погон подполковник.jpg Погон полковник.jpg Погон генерал.jpg Погон генерал 2.jpg Погон генерал 3.jpg
Званне Малодшы
лейтэнант
Лейтэнант Старшы
лейтэнант
Капітан Маёр Падпалкоўнік Палкоўнік Генерал-маёр Генерал-лейтэнант Генерал-палкоўнік

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Больше полумиллиарда долларов. Военные расходы Беларуси выросли // Tut.by, 28 марта 2018
  2. Назначэнне Міністра ўнутраных спраў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 5 лістапада 2020.
  3. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2001 г. № 780 (руск.) . Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 21 жніўня 2010.
  4. «Ёсць падстава біць у званы, бо такое пагадненне — форма ўмяшання ў нашы ўнутраныя справы». Новы Час (18 снежня 2020). Праверана 26 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]