Справа Дэніса Крыстэнсена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Справа Дэніса Крыстэнсена — судовае разбіральніцтва па справе № 1/37-1 у расійскім горадзе Арол супраць падданага Даніі Дэніса Оле Крыстэнсена па абвінавачванню ў экстрэмісцкай дзейнасці, якое праходзіла ў 2018—2019 гадах. Шэраг праваабарончых арганізацый разглядае Д. Крыстэнсена, як палітычнага зняволенага[1][2].

Перадгісторыя праблемы[правіць | правіць зыходнік]

Дэніс Крыстэнсен нарадзіўся ў Капенгагене ў 1972 годзе ў сям’і Сведкаў Іеговы. У 1989 годзе ён сам стаў Сведкам Іеговы, а ў 1995 годзе пераехаў у Расію. У 2002 годзе ён ажаніўся з расіянкай Ірынай, з якой ў 2006 годзе пераехаў у Арол, дзе працаваў індывідуальным прадпрымальнікам[3].

23 мая 2017 года ФСБ Арлоўскай вобласці РФ узбудзіла крымінальную справу № 11707540001500164 супраць Д. Крыстэнсена па абвінавачванню ў працягу дзейнасці забароненай арганізацыі паколькі следства вызначыла яго ўдзел у правядзенні набажэнствах расійскіх Сведкаў Іеговы як працяг дзейнасці мясцовай рэлігійнай арганізацыі Сведкаў Іеговы, забароненай у 2016 г. рашэннем Арлоўскага абласнога суда[4]. 25 мая 2017 года Дэніс Крыстэнсен быў арыштаваны падчас набажэнства і накіраваны ў следчы ізалятар, дзе знаходзіцца па цяперашні час[5].

Разбіральніцтва ў Чыгуначным раённым судзе г. Арол у 2018—2019 гадах[правіць | правіць зыходнік]

Слуханне па справе Д. Крыстэнсена пачалося 19 лютага 2018 года ў Чыгуначным раённым судзе Арла. Яно працягнулася з перапынкамі да лютага 2019 г. Падчас разбіральніцтва ішла праверка вучэнняў і дзейнасці мясцовых Сведкаў Іеговы на падставе літаратуры, знойдзенай у Крыстэнсена і допыту некалькіх яго аднавернікаў у якасці сведкаў па справе. Таксама суд спрабаваў усталяваць існаванне доказаў працягу абвінавачаным дзейнасці забароненай арганізацыі[6]. За працэсам назіралі журналісты і дыпламаты шэрагу краін[7][8].

6 лютага 2019 года суд пастанавіў прызнаць Д. Крыстэнсена вінаватым у парушэнні часткі 1 арт 282.2 Крымінальнага Кодэкса Расіі і прызначыць яму пакаранне: 6 год пазбаўлення свабоды. У адказ на гэта міністр замежных спраў Даніі выказаў сваю занепакоеннасць такім рашэннем суда[9]. Прадстаўнікі Human Rights Watch, Amnesty International, ААН, ЕС і ПАСЕ патрабавалі тэрмінова вызваліць Крыстэнсена[10][11][12][13][14]. А прэс-сакратар Крамля Д. Пяскоў заявіў, што рашэнне суда адпавядае закону[15].

У маі 2019 г. у Арлоўскім абласным судзе праходзіла апеляцыйнае слуханне па гэтай справе. 23 мая 2019 г. Арлоўскі аблсуд пацведзіў тэрмін Дэнісу Крыстэнсену, вынесены папярэднім судом[16].

У калоніі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вынясення рашэння судом, Д. Крыстэнсена накіравалі адбываць пакаранне ў Папраўчую калонію № 3 г. Льгоў. У канцы ліпеня 2019 г. падчас вобыску ў Дэніса Крыстэнсена знайшлі нож, які мог быць яму падкінуты самімі супрацоўнікамі калоніі для кампраметацыі верніка[17]. Пасля гэтага 7 жніўня 2019 г. Старшыня Пастаяннай камісіі савета пры Прэзідэнце РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека па садзейнічанні з Грамадскай назіральнай камісіяй, рэформе пенітэнцыярнай сістэмы і прафілактыцы правапарушэнняў Андрэй Бабушкін і член Савета пры Прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Марыя Бальшакова наведалі з рабочым візітам гэту калонію, каб праверыць умовы жыцця зняволеных і даць ім прававую кансультацыю[18].

У верасні 2019 г. Крыстэнсен перанёс пнеўманію і знаходзіўся ў бальніцы калоніі №2[19].

Працэс датэрміновага вызвалення[правіць | правіць зыходнік]

23 чэрвеня 2020 г. Льгоўскі раёны суд замяніў Крыстэнсену неадбытую частку турэмнага пакарання штрафам у памеры 400 тыс. расійскіх рублёў[20]. Папярэднія хадатайніцтвы аб датэрміновым вызваленні былі адхіленыя. 25 чэрвеня пракурор курскай пракуратуры Аляксей Шатуноў падаў скаргу на рашэнне суда. 26 чэрвеня Д. Крыстэнсена за знаходжанне ў абедзеным пакоі ў неналежны час і за знаходжанне ў бараку ў футболцы без курткі адправілі на 10 сутак у штрафізалятар[21] і потым далі яшчэ 5 сутак штрафізалятара за тое, што ён праспаў пад'ём[22]. 11 ліпеня Крыстэнсена выпусцілі са штафізалятара, а яго адвакаты беспаспяхова паспрабавалі абскардзіць пакаранне карцэрам[23]. 15 ліпеня Крыстэнсена зноў накіравалі ў штрафны ізалятар за адмову выконваць працу, якую турэмны доктар дазволіў выконваць з перапынкамі, а незалежны доктар знайшоў супрацьпаказанай для здароўя Крыстэнсена[24].

4 верасня суддзя Курскага аблсуда адмяніў рашэнне замяніць Крыстэнсену рэшту турэмнага зняволення штрафам і накіраваў справу аб яго вызваленні на новы разгляд у Льгоўскі раённы суд[25]. 9 верасня Д. Крыстэнсена ў трэці раз накіравалі ў штрафны ізалятар за адмову выконваць працу, якая супрацьпаказана яго здароўю[26]. Усяго па стане на кастрычнік Дэніс Крыстэнсен правеў 38 дзён у штрафным ізялятары[27].

26 кастрычніка 2020 года Льгоўскі раённы суд Курскай вобласці адмовіўся замяніць Д. Крыстэнсену неадбытую частка турэмнага тэрміну на штраф. Суд спаслаўся на нязгоду Крыстэнсэна працаваць на турэмнай вытворчасці. Падаць новае хадайніцтва аб змякчэнні пакарання ён можа толькі праз паўгода пасля прыняцця гэтага рашэння[28].

10 лютага 2021 года Курскі абласны суд адмовіў Д. Крыстэнсену ў праве замяніць неадбытую частку турэмнага тэрміну на штраф[29].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. RUSSIA: DANISH JEHOVAH’S WITNESS JAILED FOR HIS FAITH: DENNIS CHRISTENSEN // Human Rights Watch
  2. Кристенсен Деннис Оле // Правозащитный центр «Мемориал»
  3. Заголовок «Биография» раздела «Деннис Кристенсен» страницы «Узники совести» на сайте Свидетелей Иеговы в России
  4. Кристенсен Деннис Оле // Правозащитный центр «Мемориал»
  5. Заголовок «Дело Кристенсена в Орле» раздела «Деннис Кристенсен» страницы «Узники совести» на сайте Свидетелей Иеговы в России
  6. Хроніка працэса на сайце Сведкаў Іеговы ў Расіі
  7. «Ярлык экстремиста»: массовые уголовные преследования Свидетелей Иеговы в России // Белсат
  8. Виктор Нехезин Свидетели Иеговы в России: как Деннис Кристенсен оказался орловским экстремистом // Русская служба Би-би-си
  9. Министр иностранных дел Дании выразил обеспокоенность по поводу приговора Деннису Кристенсену // ИнфоОрел
  10. Верховный комиссар ООН по правам человека о приговоре Деннису Кристенсену // Свидетели Иеговы в России
  11. Наблюдатели ПАСЕ призвали освободить Кристенсена не дожидаясь апелляции // Свидетели Иеговы в России
  12. Заявление Евросоюза: «Освободить немедленно и безоговорочно» // Свидетели Иеговы в России
  13. Датский свидетель Иеговы Деннис Кристенсен должен быть немедленно освобожден // Amnesty International
  14. Россия: Деннису Кристенсену вынесен приговор // Human Rights Watch
  15. Кремль отреагировал на приговор датскому проповеднику // Лента.ру
  16. Вышестоящий суд оставил в силе решение о тюремном сроке для Денниса Кристенсена // Свидетели Иеговы в России
  17. Деннису Кристенсену подбросили в камеру нож, чтобы оказать давление. Вскоре его посетили члены президентского Совета // Свидетели Иеговы в России
  18. Андрей Бабушкин и Мария Большакова проверили условия содержания в ИК-3 УФСИН России по Курской области
  19. В колонии Деннис Кристенсен перенес воспаление легких. Выздоровление идет медленно из-за неудовлетворительных бытовых условий // Свидетели Иеговы в России
  20. Суд постановил освободить Денниса Кристенсена — Свидетеля Иеговы из Дании. За веру он пробыл в тюрьме 1128 дней // Свидетели Иеговы в России
  21. Что предприняли колония и прокуратура, чтобы не допустить выхода датского верующего Денниса Кристенсена на свободу? // Свидетели Иеговы в России
  22. Брату Деннису Кристенсену продлили срок пребывания в штрафном изоляторе еще на пять дней из-за ложных обвинений
  23. Деннис Кристенсен отпущен из ШИЗО после 15 суток специального ареста. Защита планирует оспорить взыскания // Свидетели Иеговы в России
  24. Через 4 дня после освобождения Денниса Кристенсена из ШИЗО льговская колония снова отправила его в камеру для наказания // Свидетели Иеговы в России
  25. Суд оставил Денниса Кристенсена за решеткой, но дал другому суду шанс освободить верующего // Свидетели Иеговы в России
  26. Дело Кристенсена в Орле. Хронология дела // Свидетели Иеговы в России
  27. Суд оставил Денниса Кристенсена в колонии. Подать новое ходатайство о смягчении наказания он может только через полгода // Свидетели Иеговы в России
  28. Суд оставил Денниса Кристенсена в колонии. Подать новое ходатайство о смягчении наказания он может только через полгода // Свидетели Иеговы в России
  29. Паводле раздзелу тэрміновыя навіны (Breaking News) на сайце JW.ORG i ў дадатку JW Library ад 11 лютага 2021 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]