Пераследаванне Сведкаў Іеговы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пераследаванне Сведкаў Іеговы ўключае ў сябе дзейнасць дзяржавы па забароне альбо абмежаванню іх рэлігійнай дзейнасці, грамадзянскіх правоў, пазбаўленню свабоды, маёмасці ці жыцця, а таксама напады праціўнікаў гэтай рэлігійнай арганізацыі яе членаў ці іх маёмасць. Пераследаванні могуць адбывацца як у рэгіёне ці краіне, дзе поўнасцю або часткова забаронена дзейнасць Сведкаў Іеговы, так і там, дзе законы ніяк не абмяжоўваюць іх свабоду пакланення. Найбольш вядомымі ў гісторыі сталі пераследаванні Сведкаў Іеговы ў нацысцкай Германіі.

ХІХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Сведкі Іеговы з’явіліся як рэлігійная група ў 1870-х гадах у ЗША як група Міжнародных даследчыкаў Бібліі на чале з Ч.Раселам. У ХІХ ст. яе паслядоўнікі не былі распаўсюджаны па свеце, таму выпадкі пераследвання Сведкаў з боку дзяржаўных структур ці рэлігійных актывістаў былі нешматлікімі. Так у Расіі Сімяон Казлоўскі быў адпраўлены ў высылку ў 1891 годзе за пропаведзь вучэнняў Даследчыкаў Бібліі[1].

ХХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У ХХ ст. актыўнае пераследванне Сведкаў Іеговы (да 1931 г. — Даследчыкаў Бібліі) пачалося з пачаткам Першай сусветнай вайны ў сувязі з адмовай членаў гэтай рэлігійнай арганізацыі ўдзельнічаць у баявых дзеяннях па прычыне пазіцыі палітычнага нейтралітэту.

Падчас Першай сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікабрытаніі некалькі прызыўнікоў былі адпраўлены ў турму за адмову служыць у арміі[2].

У ЗША і Канадзе былі забаронены пэўныя публікацыі Сведкаў Іеговы, а ў 1918 г. дырэктароў Таварыства Вартавой вежы судзілі па абвінавачванню ў шпіянажы на карысць Германіі[3].

1919—1939 гады[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-х гг. паслядоўнікі вучэння Міжнародных даследчыкаў Бібліі пачалі распаўсюджвацца па ўсёй Еўропе і сталі сутыкацца з процідзеяннем кліра мясцовых цэркваў і часткова — мясцовай паліцыі, звычайна па недаказаных абвінавачваннях у сувязях з камуністамі. Таксама абмежаванне ці забарона дзейнасці магла быць звязана з прыходам да ўлады таталітарнага ці аўтарытарнага рэжыму. Так Адольф Гітлер забараніў дзейнасць Сведкаў Іеговы і пачаў іх пераследаваць у Германіі неўзабаве пасля свайго прыходу да ўлады.

У СССР Сведкам Іеговы дазвалялі распаўсюджваць сваю літаратуру ў 1920-х гг., але потым забаранілі[4].

У Лацінскай Амерыцы распаўсюджанне вучэння Сведкаў Іеговы суправаджалася супрацьдзеяннем мясцовага каталіцкага духавенства, звычайна ў форме нападаў каталіцкіх актывістаў на прапаведнікаў.

У ЗША Сведкі Іеговы пачалі сутыкацца з нападамі актывістаў Амерыканскага легіёна і Каталіцкага дзеяння ў 1930 гг. Прафесар права Арчыбальд Кокс пісаў у сувязі з гэтым: «яны пачалі прыцягваць увагу і правакаваць рэпрэсіі ў 1930-х гг., калі іх празелітызм і колькасць паслядоўнікаў рэзка ўзраслі[5].» Яшчэ адна прычына нападаў у Злучаных Штатах была звязана з адмовай дзяцей Сведкаў Іеговы ўдзельнічаць у цырымоніі салютавання нацыянальнаму сцягу.

Падчас Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 г. Брытанія і яе дамініёны (Аўстралія i Канада) забаранілі літаратуру Таварыства Вартавой вежы, але не забаранілі дзейнасць арганізацыі і свабоду веравызнання Сведкаў Іеговы. Гэтыя абмежаванні распаўсюджвалася і на калоніі Вялікабрытаніі. У ЗША па-ранейшаму Сведкі сутыкаліся з нападам натоўпу падчас прапаведніцкага служэння і арыштамі мясцовай паліцыяй. Таксама ў Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі некаторым Сведкам адмаўлялі ў праве на адмову ад мабілізацыі, якую звычайна прадстаўлялі рэлігійным службітам.

У краінах і тэрыторыях, захопленых Германіяй, Італіяй і Японіяй дзейнічала поўная або частковая забарона рэлігійнай дзейнасці Сведкаў Іеговы. Выключэнне склалі Грэцыя i Данія.

У ЗША на працягу 1930-1940-х гг. Сведкі Іеговы школьнага ўзросту сутыкаліся з выключэннем са школы за адмову салютаваць сцягу краіны. У 1940 г. Вярхоўны суд Злучаных Штатаў Амерыкі ў справе «Школа акругі Мінерсвіль супраць Гобціс» вырашыў, што ўдзел у патрыятычных цырымоніях з’яўляецца грамадзянскім абавязкам, які вышэй па значнасці за рэлігійныя перакананні грамадзяніна[6]. Але ў 1943 годзе ў справе «Адукацыйны савет Заходняй Вірджыніі супраць Барнет» Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што «адмова Сведкаў салютаваць сцягу нікому не шкодзіць, не парушае нічыя правы і не ўяўляе небяспекі грамадскаму парадку», а таксама «дэмакратыя патрабуе… не толькі талерантнасці большасці адносна розных вераванняў, але і поўную свабоду меншасцяў практыкаваць свае вераванні без боязі большасці[7]». Гэта судовая справа лічыцца прэцэдэнтам у пытанні практычнай рэалізацыі 1-й папраўкі да Канстытуцыі ЗША і вывучаецца студэнтамі-юрыстамі[8].

Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У Еўропе пасля ліквідацыі рэжымаў Гітлера і Мусаліні Сведкі Іеговы мелі адносную свабоду пакланення на працягу 1945—1950 гг. У канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. камуністычныя ўрады савецкага блока (Албанія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Румынія, Польшча i Чэхаславакія) поўнасцю забаранілі дзейнасць Сведкаў Іеговы. Асноўнай прычынай пераследаванняў у гэтых краінах стаў палітычны нейтралітэт Сведкаў, які не дазваляў ім служыць у арміі і падтрымліваць палітычны курс мясцовых рэжымаў. Югаславія дазволіла абмежаваную дзейнасць і пэўныя элементы свабоды веравызнання. У сацыялістычных краінах Еўропы гэты падыход працягваўся да пачатку ці канца 1980-х гг.

У Заходняй Еўропе Сведкі Іеговы былі забаронены толькі ў Іспаніі i Партугаліі да адмовы гэтых краінаў ад аўтарытарызму ў пачатку 1970-х гг. Але некаторыя абмежаванні мелі месца і ў іншых краінах. Так у Нідэрландах у пачатку 1950-х гг. дзейнічалі абмежаванні на вулічны гандаль літаратурай, якія былі адменены рашэннем суда на карысць Сведкаў Іеговы[9]; таксама ў гэтай і шэрагу іншых краін Заходняй Еўропы некалькі пасляваенных дзясяцігоддзяў былі праблемы з адмовай Сведкаў ад службы ў арміі і пэўных варыянтаў альтэрнатыўнай грамадзянскай службы, якія скончыліся вызваленнем Сведкаў Іеговы ад абавязковай вайсковай службы на правах рэлігійных службітоў[10][11].

Краіны Афрыкі і Азіі[правіць | правіць зыходнік]

У былых калоніях еўрапейскіх дзяржаў і краінах, залежных ад Еўропы забарона дзейнасці Сведкаў Іеговы поўнасцю ці часткова была звязана, як правіла, з такімі прычынамі, як іх адмова ўдзельнічаць у нацыяналістычных i патрыятычных цырымоніях (Мазамбік[12]), далучацца да палітычнай партыі дзеючага прэзідэнта (Малаві[13]) альбо арыентацыя краіны на камунізм (Бенін[14], КНР), ці ісламскі фундаменталізм (Іран).

У Лацінскай Амерыцы ў 1940-1980-я гг. актыўнае процідзеянне Сведкам Іеговы было пераважна з боку суперпрэзідэнцкіх рэжымаў: Трухілья ў Дамініканскай рэспубліцы[15], Перона ў Аргенціне[16], Піначэта ў Чылі, Кастро на Кубе[17], і ўраду сандыністаў ў Нікарагуа[18].

У 1990-я гады[правіць | правіць зыходнік]

Падчас 1990-х гг. сітуацыя з правамі Сведкаў Іеговы палепшылася ў многіх краінах свету, дзе яны былі раней забаронены. У краінах былога СССР Сведкі, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі савецкай улады, былі рэабілітаваны, а іх рэлігійная дзейнасць была легалізавана. У Кітае, В’етнаме і Інданезіі афіцыйная забарона дзейнасці юрыдычных структур гэтай рэлігійнай арганізацыі перастала суправаджацца пераследаваннем яе паслядоў за іх перакананні.

У 1992—1994 гг. у Балгарыі Сведкі Іеговы сутыкаліся з процідзеяннем паліцыі і мясцовай улады, але пасля афіцыйнага прызнання іх права на свабоду веравызнання, члены гэтай рэлігійнай арганізацыі сутыкаліся толькі з асобнымі выпадкамі дыскрымінацыйных законаў у пэўных гарадах краіны і нападамі актывістаў ультраправага руху.

У 1994 г. Эрытрэя забараніла ўсе рэлігіі, акрамя чатырох асноўных, на сваёй тэрыторыі. Пасля гэтага Сведкаў Іеговы пачалі затрымліваць і адпраўляць у турму незалежна ад полу і ўзросту[19][20]. Гэта палітыка працягваецца і ў ХХІ стагоддзі[21] [22][23][24]

З 1938 па 1992 г. у Грэцыі дзейнічалі законы, якія забаранялі празелітызм. У сувязі з гэтым у азначаны перыяд 19147 грэчаскіх Сведкаў затрымлівалі засваю прапаведніцкую дзейнасць, а потым штрафавалі ці адпраўлялі ў высылку альбо ў турму[25]. Таксама адмова Сведкаў Іеговы ад армейскай службы прыводзіла да іх турэмнага зняволення і нават аднаго смяротнага выраку, замененага пазней на некалькі год турмы[26][27]. Пасля таго, як Еўрапейскі суд па правах чалавека неаднаразова пацвердзіў права Сведкаў Іеговы Грэцыі на свабоду вераызнання, вышэй азначаныя праблемы паступова зніклі да канца 1990-х гг[28].

У такіх краінах былога СССР, як Арменія, Азербайджан, Беларусь, Туркменістан і Узбекістан у 1990-х гг і далей Сведкі Іеговы сутыкаліся пераважна з праблемай адмовы ў праве на альтэрнатыўную грамадзянскую службу і крытыкай іх вучэнняў у СМІ.

У 1997 г. пачалася хваля судовых разбіральніцтваў супраць Сведкаў Іеговы ў Расіі.

З 1998 г. пачаліся напады на Залы Царствы і жылыя дамы Сведкаў Іеговы ў Грузіі з боку альтэрнатыўных праваслаўных актывістаў. Гэта праблема скончылася пасля змены ўлады ў выніку Рэвалюцыі ружаў (2003), калі арганізатараў і ўдзельнікаў такіх пагромаў пачалі адпраўляць у турму, і пазней урад Грузіі прынёс афіцыйныя прабачэнні ахвярам дыскрымінацыі[29].

ХХІ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі 2001—2022 гг.[правіць | правіць зыходнік]

У першыя два дзясяцігоддзі ХХІ ст. Сведкі Іеговы сутакаліся з процідзеяннем рэлігійных апанентаў у асобных штатах Індыі, што выражалася ў нападах натоўпу і часам адмовы паліцыі прымаць заявы ад пацярпелых і праводзіць следства.[30]. У Давангеры 20 снежня 2011 г. натоўп індуістаў напаў на дом, дзе знаходзіліся дзве жанчыны са Сведкаў Іеговы. Паліцыя падтрымала хуліганаў і затрымала пацярпелых жанчын у абвінавачванні ў блюзнерстве[31]. 6 снежня 2011 г. у г. Мадыкеры (штат Карнатака) тры Сведкі падвергліся нападу натоўпу і зноў паліцыя заняла бок хуліганаў[32].

Дзейнасць Сведкаў Іеговы забаронена ў Сінгапуры з 1972 г., пераважна па прычыне іх адмовы ўдзельнічаць у патрыятычных цырымоніях і служыць у арміі[33][34]. У 1990-х адбылося некалькі выпадкаў арыштаў вернікаў за правядзенне набажэнстваў і валоданне літаратурай Таварыства вартавой вежы, а таксама перакладам Бібліі, зробленым Сведкамі Іеговы[35][36]. У 2000-10-х гг. дыскрымінацыя Сведкаў Іеговы выражалася пераважна ў выключэнні са школ вучняў, звальненні з работы дзяржслужачых, а ў турму адпраўлялі пераважна за адмову ў абавязковай армейскай службе.

11 кастрычніка 2007 года ў Таджыкістане была забаронена дзейнасць Сведкаў Іеговы на падставе адмовы ад удзелу ў вайсковай службе і веры ў ісціннасць сваёй рэлігіі, пасля чаго вернікі сутыкнуліся з арыштамі, турэмным зняволеннем, дэпартацыяй, штрафамі. Камітэт па правах чалавека ААН вынес некалькі рашэнняў 7 ліпеня і 7 верасня 2022 г паводле якіх Таджыкістан абавязаны аднавіць рэгістрацію рэлігійнага аб’яднання Сведкаў і выплаціць кампенсацыю пацярпелым ад пераследванняў[37].

У Расіі пераследванні Сведкаў Іеговы аднавіліся ў канцы 2000-х гг. пасля змены ў заканадаўстве па працідзеянню экстрэмізму. На падставе новых законаў спачатку былі забаронены некаторыя выданні, а ў 2017 г. Вярхоўны суд Расіі забараніў дзейнасць юрыдычных структур Сведкаў Іеговы. У сувязі з пераследаваннем Сведкаў Іеговы ў азначаны час адбыліся некалькі судовых рабіральніцтваў, якія набылі міжнародны рэзананс:

Па прыкладу Расіі забаранілі дзейнасць Сведкаў Іеговы Паўднёвая Асеція (2017) і ДНР (2018).

У 2016—2019 гг. з увядзеннем альтэрнатыўнай грамадзянскай службы ў Арменіі, Беларусі і Паўднёвай Карэі прызыўнікоў з ліку Сведкаў Іеговы перасталі прыцягваць да крымінальнай адказнасці за адмову ад вайсковай службы. Але праблема адсутнасці АГС застаецца для Сведкаў Іеговы і іншых пацыфістаў у Туркменістане[38][39], Азербайджане, Турцыі і Таджыкістане[40]. Таксама права Сведкаў Іеговы на свабоду сходаў застаецца абмежаваным у Туркменістане[41][42], Узбекістане і Таджыкістане[43][44]. У Казахстане, Кыргызстане, Азербайджане і Беларусі за 2010-я гг. Сведкі Іеговы сутыкаліся з пераследаваннем асобных вернікаў і зрывам некаторых рэлігійных сустрэч[45].

У кастрычніку, лістападзе і снежні 2020 года ЕСПЧ прыняў рашэнні па некалькіх судовых разбіральніцтвах паміж некаторымі Сведкамі Іеговы з Азербайджана і Украіны, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй, паводле якіх гэтыя дзве краіны мусілі выплаціць ім грашовую кампенсацыю[46].

16 ліпеня 2020 года падчас судовага слухання Канстытуцыйным судом Эквадора справы аб пераследванні Сведкаў Іеговы гарадка Сан-Хуан-дэ-Ілуман мясцовым самакіраваннем і святаром юрысты Сведкаў Іеговы ўпершыню ўдзельнічалі ў справе па відэасувязі ў якасці экспертаў[47].

Узброеныя напады на Сведкаў Іеговы ў 2023 г.[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 2023 года на вуліцы Дыльбёгэ ў горадзе Гамбург (ФРГ) адбыўся ўзброены напад былога Сведкі Іеговы на Залу Царства, дзе ён забіў 7 чалавек, параніў яшчэ 25 і скончыў жыццё самагубствам.

29 кастрычніка 2023 года ў г. Керала (Індыя) ў месцы правядзення рэгіянальнага кангрэса Сведкаў Іеговы ўзарваліся 3 бомбы, у выніку чаго 8 чалавек загінулі ці памерлі ад ран пазней і яшчэ каля 50 чалавек атрымалі раненні. Быў затрыманы падазроны ў ажыццяўленні злачынства. Пасля тэракту індыйскі філіял Сведкаў Іеговы правёў спецыяльнае мерапрыемства прысвечанае суцяшэнню пацярпелых ад гэтай трагэдыі[48].

Пазбаўленне дзяржаўнай рэгістрацыі ў Нарвегіі 2022—2024 гг.[правіць | правіць зыходнік]

22 снежня 2022 губернатар Осла і Вікена аб’явіў аб рашэнні пазбавіць рэгістрацыі аб’яднанне Сведкаў Іеговы ў Нарвегіі. 30 снежня 2022 г. акружны суд Осла прыпыніў працэдуру пазбаўлення рэгістрацыі аб’яднання да разгляду справы судом[49]. 4 сакавіка 2024 г. акружны суд Осла пакінуў у сіле рашэнне аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі аб’яднання Сведкаў Іеговы. Гэта азначае пазбаўленне дзяржаўных субсыдый, якія даюцца ўсім зарэгістраваным рэлігійным арганізацыям, і адсутнасць права рэгістраваць шлюбы прадстаўнікамі дадзенай канфесіі[50]. Прычынай пазбаўлення рэгістрацыі стала пазіцыя Сведкаў Іеговы наконт выключэння са сходу нераскайваючыхся грэшнікаў. Прадстаўнікі арганізацыі намераны абскардзіць рашэнне суда.

Зноскі

  1. Россия//Ежегодник Свидетелей Иеговы 2008 г.
  2. Сто лет назад: 1917 год // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2017 г., с. 172-76
  3. Обвинение в шпионаже // Свидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога, с. 642—677
  4. Россия//Ежегодник Свидетелей Иеговы 2008 г.
  5. Cox, Archibald The Court and the Constitution Boston, MA, Houghton Mifflin Co. 1987, раge 189
  6. West Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 275
  7. West Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 276
  8. West Virginia Board of Education v. Barnette //Basic Readings in U.S. Democracy. Edited by Melvin F. Urofsky. Published by U.S. Information Service. 1994, p. 275—282
  9. Проповедники Царства обращаются в суды // Царство Бога правит!, с.147
  10. The Netherlands Frees Imprisoned Witnesses // Awake! December 8, 1974, pp.22-25
  11. German High Court Rules on Full-Time Ministers // Awake! January 8, 1971, pp.13-15
  12. Мозамбик // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 119—176
  13. Малави // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 172—212
  14. Бенин // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 1996 г., с. 94-114
  15. Доминиканская Республика // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2001 г., с. 94-124
  16. Аргентина. // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2001 г., с. 172-73
  17. Philip Brenner, Marguerite Rose Jiménez, John M. Kirk William M LeoGrande. A contemporary Cuba reader
  18. Никарагуа // Ежегодник Свидетелей Иеговы. 2003 г., с. 99-132
  19. Eritrea: Torture fears for 28 Jehovah’s Witnesses arrested, including 90-year-old man // Amnesty International UK, 19 February 2004
  20. Jonah Fisher Religious persecution in Eritrea // BBC News, 17 September 2004
  21. Martin Plaut Christians protest over Eritrea // BBC News, 28 June 2007
  22. Imprisoned for Their Faith jw.org
  23. Eritrea — No Progress on Key Human Rights Concerns Архівавана 12 лютага 2015. from: Amnesty International Submission to the UN Universal Periodic Review International of January-February 2014
  24. 4 снежня 2020 года з турмаў Эрытрэі выпусцілі 26 мужчын і 2 жанчыны з ліку Сведкаў Іеговы, некаторыя з якіх знаходзіліся ў турме 26 год; яшчэ 24 чалавекі засталіся ў турме, згодна лятучага паведамлення JW.ORG
  25. Полувековая борьба за право проповедовать // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  26. Greece Threatens Legalized Murder // The Watchtower, October 15, 1966, pp.611-612
  27. Greece Changes Law on Conscientious Objectors // Awake! February 22, 1978, p. 5-7
  28. Полувековая борьба за право проповедовать // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  29. Европейский суд по правам человека принимает от Грузии признание вины // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  30. July-December, 2010 International Religious Freedom Report. U.S. Department of State — Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor ofSeptember 13, 2011
  31. Jess, Kevin Hindu mob attacks Christian women, police back mob Digital Journal February 16, 2011
  32. 2011 Report on International Religious Freedom — India Refworld. Published by the United States Department of State
  33. Singapore U.S. Department of State
  34. «Singapore», International Religious Freedom Report 2004 U. S. Department of State
  35. Singapore: Fighting faith of stoic witnesses to repression Архівавана 24 мая 2019.
  36. Jehovah’s Witnesses Jailed in Singapore for Meeting ChristianityToday.com
  37. Комитет ООН по правам человека признал незаконным запрет Свидетелей Иеговы в Таджикистане і Комитет ООН выносит решение: власти Таджикистана нарушили права Тиерри Амедзро // JW.ORG
  38. Туркменский суд приговорил Сердара Довлетова к трем годам тюрьмы за отказ от военной службы // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  39. Туркменистан игнорирует право на свободу совести // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  40. Brother Jovidon Bobojonov Facing Prison for Conscientious Objection in Tajikistan // JW.ORG/EN
  41. В тюрьме за веру. Туркменистан // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  42. В Туркменистане Мырата Оразгельдыева отправили в тюрьму за отказ от военной службы по убеждениям // Официальный сайт Свидетелей Иеговы
  43. Imprisoned for Their Faith. Tajikistan // JW.ORG/EN
  44. Президент Таджикистана помиловал Джовидона Бободжонова и освободил его из тюрьмы // JW.ORG
  45. Напрыклад справа Цеймура Ахмедава (2017—2018 гг.) у Казахстане i суд над Ірынай Захарчанкай і Валідой Джэбраілавай (2015—2017 гг.)у Азербайджане
  46. ЕСПЧ защищает права верующих в Азербайджане і ЕСПЧ вынес решение в пользу Александра Третьяка, избитого на почве религиозной ненависти // JW.ORG
  47. Защита религиозной свободы коренного населения // JW.ORG
  48. ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ | Число погибших в результате трагедии в Индии увеличилось до восьми человек; Свидетели Иеговы в Индии утешают и поддерживают друг друга после взрывов на конгрессе // JW.ORG
  49. Норвежский суд приостановил процедуру лишения Свидетелей Иеговы регистрации // JW.ORG
  50. Свидетели Иеговы будут обжаловать противоречащее Конституции решение норвежского суда // JW.ORG

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Garbe, Detlef Between Resistance and Martyrdom: Jehovah’s Witnesses in the Third Reich. Madison, WI, 2008, University of Wisconsin Press ISBN 0-299-20794-3
  • Hal, Kermit L. The Oxford Companion to the Supreme Court of the United States. New York, 1992, Oxford University Press
  • Peters, Shawn Francis Judging Jehovah’s Witnesses: Religious Persecution and the Dawn of the Rights Revolution. Lawrence, KS, 2000University Press of Kansas
  • Persecution and Resistance of Jehovah’s Witnesses During the Nazi Regime. Edited by Hans Hesse ISBN 3-86108-750-2
  • Johnson, Paul A History of Christianity, ISBN 0-689-10728-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Пераследванні ў СССР і на пост-савецкай прасторы[правіць | правіць зыходнік]

Сайт на тэму аперацыі «Поўнач» з дакументамі, кнігамі, відэа і 3D-выставай (руск.) (укр.) (англ.)

Дакументы з архіваў ААН і АБСЕ за 2018—2022 гг.[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя дакументы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]