Спікер
Спікер (англ.: Speaker, літаральна — прамоўца) — старшыня палаты парламента. Дадзены тэрмін шырока распаўсюджаны ў палітычным лексіконе, але афіцыйна ўжываецца толькі ў англамоўных краінах. Упершыню пасада старшыні парламента была ўведзена ў 1377 у Палаце абшчын, першым спікерам якой стаў Томас Хангерфорд (Thomas Hungerford).
Асноўныя функцыі спікера парламента — арганізацыя пасяджэнняў Парламента, захаванне рэгламенту. У шэрагу краін у выпадку з'яўлення вакансіі пасады прэзідэнта часова выконвае абавязкі прэзідэнта менавіта спікер парламента.
У ЗША спікер Кангрэса з'яўляецца трэцяй па палітычным рангу асобай у дзяржаве. У выпадку крытычнай або крызыснай сітуацыі ён можа выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы прэзідэнта ў выпадку адмовы або немагчымасці дзвюх першых асоб — прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спі́кер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Bergougnous G. Presiding officers of national parliamentary assemblies Міжпарламенцкі саюз, 1997