Спінер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыповы спінер з трыма пялёсткамі
Кручэнне спінера
Вяртушка з падсветкай

Спінер, вяртушка, ручная круцёлка (англ.: fidget spinner, hand spinner) — забаўляльная круцільная цацка. У цэнтры спінера знаходзіцца металічны або керамічны падшыпнік, да якога прымацавана некалькі радыяльных лопасцей/крылаў або ўцяжарвальнікаў[1][2].

Цацка вырабляецца з розных матэрыялаў — латуні, нержавейнай сталі, тытану, медзі або пластыку[3][1][4]. Матэрыял і дызайн падшыпнікаў уплывае на працягласць кручэння, тып вібрацыі і шуму, ствараючы сэнсарную зваротную сувязь.

Эксперты падзяліліся ў ацэнках карысці спінера для здароўя, некаторыя лічаць, што ён можа дапамагчы ў гэтых выпадках, іншыя адмаўляюць гэтую магчымасць і лічаць, што цацка хутчэй адцягвае, чым дапамагае сканцэнтравацца.

Спінер быў вынайдзены ў 1990-х гадах, але зрабіўся папулярным толькі ў 2017 годзе. Спінер зрабіўся папулярным сярод школьнікаў, якія выконваюць з ім розныя трукі. У выніку спінеры забаранілі ў некалькіх школах у ЗША на падставе таго, што цацкі адцягваюць дзяцей ад вучобы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ў СМІ, такіх як The Guardian, The New York Times, New York Post [5], стварэнне спінера прыпісвалася Кэтрын Хетынгер, інжынеру-хіміку па адукацыі. У інтэрв'ю The New York Times яна сказала, што ідэя для цацкі прыйшла ёй пасля таго, як яна ўбачыла ў Ізраілі арабскіх хлапчукоў, якія кідалі камянямі ў паліцэйскіх. У адказ на гэта ёй захацелася стварыць заспакаяльную цацку, якая змагла бы дапамагчы дзецям вызваліць назапашаную энергію і «спрыяць дасягненню міру»[5]. Аднак у інтэрв'ю The Guardian яна расказала іншую версію, пра тое, што цацку стварыла для сваёй дачкі, калі пакутавала ад міястэніі Эрба-Гольдфлама (аўтаімуннае захворванне, якое выклікае сіндром паталагічнай мышачнай стамляльнасці). Кэтрын не магла гуляць з дачкой, таму сваімі рукамі зрабіла для яе цацку з газеты і ліпкай стужкі. Цацка затым набыла некаторую вядомасць, і Кэтрын пачала вырабляць яе дома і прадаваць на мастацкіх кірмашах у Фларыдзе. 28 мая 1993 года Хетынгер падала патэнт на «цацку-круцёлку», прыладу круглай формы з мяккага пластыку, з пашырэннем (англ.: dome) у цэнтры для ўтрымання пальцамі і з вобадам (англ.: skirt). Яна разаслала прататып вытворцам цацак, аднак не мела поспеху; так, напрыклад, кампанія Hasbro пасля аналізу рынку адмовілася ад здзелкі. У рэшце рэшт тэрмін дзеяння на патэнт Хетынгер мінуў у 2005 годзе, а ў выпадку падаўжэння ён бы скончыўся яшчэ ў 2014[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Tuttle, Brad; O'Brien, Elizabeth (April 21, 2017). "Meet the Fidget Spinner, the New Toy Craze Entrancing Kids and Grownups Alike". Money. Архівавана з арыгінала 22 красавіка 2017. Праверана April 22, 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2017. Праверана 17 ліпеня 2017.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2017. Праверана 17 ліпеня 2017.
  2. Verstegen, Dominic. Your kid probably has a fidget spinner already, but let me tell you about it anyway. USA Today (21 красавіка 2017). Праверана May 7, 2017.
  3. Arnett (March 30, 2017). "Need to focus? Fidget toys may help". The Boston Globe. Праверана April 4, 2017. {{cite news}}: Невядомы параметр |First= ігнараваны (прапануецца |first=) (даведка)
  4. Plafke, James (December 23, 2016). "Fidget Spinners Are The Must-Have Office Toy For 2017". Forbes. Праверана April 4, 2017.
  5. а б Miller, Joshua Rhett. Woman who invented fidget spinners is not getting squat. New York Post (5 мая 2017). Праверана May 12, 2017.
  6. Brustein, Joshua. How the Fidget Spinner Origin Story Spun Out of Control (англ.). Bloomberg News (11 мая 2017). Праверана May 12, 2017.