Спіс графаў Галандыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Граф Галандыі (нідэрл.: Graven van Holland, ням.: Grafen von Holland) — тытул кіраўніка Галандыі ў перыяд з X па XVII стагоддзе.

Галандскі дом (Герульфінгі)[правіць | правіць зыходнік]

Герб Графаў Галандскіх

Першы граф Галандыі, Дзірк I быў сынам (родным або прыёмным) Герульфа, графа Кенемерланда (Заходнефрызскага), хоць існуе версія, што Дзірк быў сынам сястры Герульфа, муж якой памёр, калі дзіцё было яшчэ немаўлём. Ён атрымаў у 922 годзе ад караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла III Дурнаватага ўладанні каля Эгманда — у мястэчку пад назвай Бладэла (каля сучаснага Эйндхавена). Менавіта ад гэтай падзеі вядзе сваю гісторыю Галандскае графства. Аднак да 1100 года гэтыя землі былі больш вядомыя пад назвай Заходняя Фрысландыя, Фрызія ці Кенемерланд.

Варта заўважыць, што храналогія кіравання першых графаў не вельмі дакладная. Апошнія гістарычныя тэорыі гавораць пра існаванне яшчэ аднаго графа, паміж Дзіркам I і Дзіркам II, таму што імя Дзірка I згадваецца ў шэрагу гістарычных дакументаў паміж 896 і 988, прычым у залежнасці ад часу — кіраванне і агульная характарыстыка яго розныя. Гэты трэці граф Дзірк размешчаны паміж Дзіркам I і Дзіркам II, і пранумараваны як Дзірк I Другі, каб пазбегнуць блытаніны з ужо ўсталяванай нумарацыяй.

Авенскі дом[правіць | правіць зыходнік]

Герб аб'яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д’Авен

Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства ў спадчыну атрымаў Іаан (Ян) II Авенскі, граф Эно, сын Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II.

Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія[правіць | правіць зыходнік]

Герб графства Эно падчас кіравання Баварскай дынастыі
  • 13561358: Вілем V Баварскі (1330—1388), граф Эно з 1356, граф Галандыі і Зеландыі(Вілем V) з 1354, герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм I) з 1347, сын папярэдніх.
  • 13581404: Альберт I Баварскі (1336—1404), граф Эно, граф Галандыі і Зеландыі, герцаг Баварска-Штраўбінскі (да 1388 — рэгент), брат папярэдняга.
  • 14041417: Вілем VI Баварскі (1365—1417), граф Эно (Гільём (Вільгельм) IV), граф Галандыі і Зеландыі (Вілем VI), герцаг Баварска-Штраўбінскі (Вільгельм II), сын папярэдняга.
  • 14171433: Якоба Баварская (1401—1436), графіня Эно, Галандыі і Зеландыі, герцагіня Баварска-Штраўбінская дачка папярэдняга.
    14181427: Ян II Бургундскі (1403—1427), герцаг Брабанта і Лімбурга (Жан IV) з 1415, граф Эно (Жан II), Галандыі і Зеландыі (Ян III) з 1417, 1-ы муж Якобы.

У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.

Дынастыя Валуа, Малодшы Бургундскі дом[правіць | правіць зыходнік]

Герб Філіпа III Добрага.)
  • 14191467: Філіп I Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі (Філіп III), граф Бургундыі і Артуа (з 1419), маркграф Намюра (з 1429), герцаг Брабанта і Лімбурга (з 1430), граф Эно, Галандыі і Зеландыі (з 1432), герцаг Люксембурга (з 1443);
  • 14671477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра (з 1467), герцаг Гелдэрна (c 1473), сын папярэдняга;
  • 14771482: Марыя Бургундская (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка папярэдняга;
    муж імператар Максіміліян I (1459—1519)

Дом Габсбургаў[правіць | правіць зыходнік]

Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар).

Тытулярныя графы Галандыі (Габсбургі)[правіць | правіць зыходнік]

У 1581 годзе Рэспубліка Злучаных Правінцый, у якую ў 1579 годзе ўвайшло графства Галандыя, абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі, аднак каралі іспанскія працягвалі насіць тытул графа Галандыі.

Паводле Мюнстэрскага дагавора, падпісанага ў 1648 годзе, кароль Іспаніі прызнаў незалежнасць Рэспублікі Злучаных Правінцый і перастаў выкарыстоўваць тытул графа Галандыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • B.K.S. Dijkstra, Een stamboom in been, Amsterdam 1991.
  • Пиренн А. Средневековые города Бельгии — СПб.: Издательская группа «Евразия», 2001. — 512 с. — 2000 экз. — ISBN 5-8071-0093-X.