Перайсці да зместу

Карл III Прастак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карл III Дурнаваты)
Карл III Прастак
фр.: Charles III le Simple
рамантычнае ўяўленне Карла III Прастака
рамантычнае ўяўленне Карла III Прастака
7-ы кароль Заходне-Франкскага каралеўства
3 студзеня 898 — 29 чэрвеня 922 гг.
Каранацыя 28 студзеня 893, Рэймс, Францыя
Папярэднік Эд I
Пераемнік Роберт I
11-ы кароль Латарынгіі
27 лістапада 911 — 17 ліпеня 923 гг.
Папярэднік Людовік IV Дзіцё
Пераемнік Генрых I Птушкалоў

Нараджэнне 17 верасня 879
Смерць 7 кастрычніка 929 (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Каралінгі
Бацька Людовік II Заіка[1]
Маці Адэлаіда Парыжская[1]
Жонка Фрэдэруна[d][1][2] і Агіва Уэсекская[d][1][2]
Дзеці Людовік IV[1], Хільдэгарда Французская[d], Гізела Французская[d], Ermentrud des Francs[d][3] і Roricon of Laon[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл III Прастак фр. Charles III le Simple (17 верасня 879 [4] — 7 кастрычніка 929[4]) — кароль заходнефранкскі ў 898—922 гадах, сын Людовіка II Заікі, паходзіў з дынастыі французскіх Каралінгаў.

У 888 г. заходнефранкскае дваранства абрала новым каралём храбрага Эда Парыжскага, за яго заслугі ў бітвах супраць вікінгаў. Але прыхільнікі Каралінгаў з гэтым рашэннем не згадзіліся, і ў 892 г. другім каралём быў абраны Карл III Прастак, сын Людовіка ІІ Заікі. Абаюднае саўладарства было падобна грамадзянскай вайне. Пасля смерці Эда, адзіным каралём стаў Карл.

За час яго панавання ўзмацніліся набегі вікінгаў. Пасля пераможнай бітвы Аўксерам (910), кароль заключыў мір з нарманамі. Нарманы аселі на паўвостраве, што каля праліва Ла-Манш, дзе ўтварылі Нарманскае княства, прынялі раманскую мову і культуру, таксама хрысціянства па каталіцкаму абраду.

Наступнікам карла стаў Роберт I, з дынастыі Капетынгаў.

  • Ад 1-га шлюбу:
    • дочкі: Ірментруда, Фрэдэруна, Адэлаіда, Гізела, Ратруда, Хільдэгарда
  • Ад 2-га шлюбу:
  • бастарды:
    • сыны: Арнульф, Дрога, Рарыка
    • дачка: Альпаіса

Зноскі

  1. а б в г д Kindred Britain
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б Lundy D. R. The Peerage
  4. а б E. Brandenburg, Die Nachkommen Karls des Großen, Leipzig 1935, s. 2.