Старшыня Урада Іспаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Спіс прэм'ер-міністраў Іспаніі)
Jump to navigation Jump to search
Старшыня ўрада Іспаніі
Presidente del Gobierno de España
Spanish Presidential Flag.svg
Pedro Sánchez in 2018.jpg
Пасаду займае
Педра Санчэс
з 21 чэрвеня 2018
Афіцыйная рэзідэнцыя Палац Манклоа
Прызначаецца кароль Іспаніі
Пасада з’явілася 1820
Першы на пасадзе Франсіска Марцінес дэ ла Роса
Сайт lamoncloa.gob.es

Старшыня Урада (ісп.: Presidente del Gobierno) — кіраўнік Урада Іспаніі. Ён абіраецца Кангрэсам Дэпутатаў, ніжняй палатай іспанскага Парламента, пасродкам працэдуры званай Спрэчка аб пасадзе (ісп.: Debate de Investidura), і затым зацвярджаецца каралём.

У наш час пост старшыні ўрада займае Марыяна Рахой. Яго рэзідэнцыяй і месцам знаходжання Урада з 1977 з'яўляецца палац Манклоа ў Мадрыдзе.

Выбары[правіць | правіць зыходнік]

Выбары Старшыні Урада праводзяцца шляхам ускосных выбараў, членамі Генеральных Картэсаў. Адразу пасля выбараў у Парламент, якія праходзяць кожныя чатыры гады, лідар партыі-пераможца ці лідар найбуйнейшай кааліцыі звычайна прапануецца Каралём на пост Старшыні Урада і абіраецца Кангрэсам дэпутатаў. Намеснік старшыні Урада прызначаецца Каралём па прадстаўленні Старшыні Урада.

Уступленне на пасаду[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўхвалення кандыдата большасцю ў Кангрэсе дэпутатаў і атрымання згоды Караля праводзіцца цырымонія ўступлення на пасаду. Цырымонія праводзіцца ў Зале аўдыенцый (ісп.: Salon de Audiencias) палаца Сарсуэла ў прысутнасці Караля Іспаніі і галоўнага сакратара Каралеўства (міністра юстыцыі). Падчас цырымоніі будучы Старшыня Урада прамаўляе клятву:

«Juro por mi conciencia y honor cumplir fielmente las obligaciones del cargo de Presidente del Gobierno con lealtad al Rey para guardar y hacer guardar la Constitución, como norma fundamental del Estado, así como mantener el secreto las deliberaciones del consejo de ministros»

Пераклад: «Клянуся маім сумленнем і гонарам аддана і з вернасцю да Караля выконваць абавязкі Старшыні Урада, выконваючы і прымушаючы выконваць Канстытуцыю, асноўны закон дзяржавы, а таксама захоўваць у сакрэце абмеркаванні Савета Міністраў»

Старшыні Урада Іспаніі (з 1977 да нашых дзён)[правіць | правіць зыходнік]

Легіслатура Пачатковая дата Канчатковая дата Імя Партыя
Устаноўчая 15 чэрвеня 1977 1 сакавіка 1979 Адольфа Суарэс Гансалес UCD
I 1 сакавіка 1979 28 кастрычніка 1982 Адольфа Суарэс Гансалес
Леапольда Кальва-Сатэла і Бустэла
UCD
II 28 кастрычніка 1982 22 чэрвеня 1986 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
III 22 чэрвеня 1986 29 кастрычніка 1989 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
IV 29 кастрычніка 1989 6 чэрвеня 1993 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
V 6 чэрвеня 1993 3 сакавіка 1996 Феліпэ Гансалес Маркес PSOE
VI 3 сакавіка 1996 12 сакавіка 2000 Хасэ Марыя Аснар Лопес PP
VII 12 сакавіка 2000 14 сакавіка 2004 Хасэ Марыя Аснар Лопес PP
VIII 14 сакавіка 2004 21 снежня 2011 Хасэ Луіс Радрыгес Сапатэра PSOE
IX 21 снежня 2011 1 чэрвеня 2018 Марыяна Рахой Галі PP
XI 1 чэрвеня 2018 н.ч. Педра Санчэс PSOE

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]