Спіс расійскіх генералаў, якія загінулі падчас уварвання ва Украіну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Спіс расійскіх генералаў, якія загінулі падчас уварвання ва Украіну, утрымвае аднаго генерала, чыя смерць афіцыйна пацверджана УС РФ, а таксама чацвярых генералаў, чыя смерць заяўлена паводле даных украінскага боку і разглядаецца вайсковымі экспертамі як імаверная. Адзін з тых, хто верагодны забіты — генерал-лейтэнант, чацвёра — генерал-маёры.

На думку вайсковага эксперта Рыты Конаевай з Джорджтаўнскага ўніверсітэта, Узброеныя Сілы Украіны кропкава наносяць удары па пазіцыях, у якіх змесцаваны высокапастаўленыя афіцэры УС РФ[1]. Супрацоўнік офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага паведаміў The Wall Street Journal, што ўкраінская вайсковая выведка шукае даныя пра месцазнаходжання расійскіх генералаў, камандзіраў артылерыі і пілотаў[1][2].

Паводле даных вайсковых экспертаў, апытаных Бі-бі-сі[1], і на думку заходніх афіцыйных асоб[3], ва ўварванні бярэ ўдзел прыкладна 20 генералаў УС РФ[1][3], з якіх пяцёра былі меркавана забіты[1][4]. Майкл Макфал, былы амбасадар ЗША ў Расіі, назваў лічбу меркавана забітых расійскіх генералаў «шакавальнай»[3].

Сярод магчымых прычын згубы генералаў заходнімі СМІ лічацца выкарыстанне неабароненых каналаў сувязі і месцазнаходжанне расійскіх афіцэраў паблізу фронту для падвышэння маральнага духу жаўнераў[1][3]. Выкарыстанне неабароненых каналаў звязваюць з праблемамі ў сістэме «Эра»[5]. У сярэдзіне сакавіка двое амерыканскіх вайскоўцаў паведамілі The New York Times, што паводле іх даных прынамсі ў адным выпадку прычынай згубы расійскага генерала быў перахоп яго размовы ўкраінскім бокам, геалакацыя абанента і ўдар па яго месцазнаходжанню[3].

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Імя Званне Дата паведамлення пра згубу Нататкі
1 Андрэй Александровіч Сухавецкі генерал-маёр 1 сакавіка 2022[6] Намеснік камандуючага 41-й агульнавайсковай арміі. Раней браў удзел у вайсковай аперацыі Расіі ў Сірыі і далучэнні Крыма[1]. Расійскія СМІ і афіцыйныя асобы пацвердзілі яго згубу 3 сакавіка[7].

Паводле даных, агучаных з украінскага боку[правіць | правіць зыходнік]

Імя Званне Дата паведамлення пра згубу Нататкі
1 Віталій Пятровіч Герасімаў генерал-маёр 8 сакавіка 2022[8] Начальнік штаба 41-й агульнавайсковай арміі. Паводле даных украінскага боку, быў забіты ў бітве за Харкаў. Раней браў удзел у Другой чачэнскай вайне, ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі і акупацыі Крыма[1]. CNN паведамляе, што не можа пацвердзіць яго згубу з незалежных крыніц; афіцыйныя асобы ЗША не пацвярджаюць яго згубу[9].
2 Андрэй Барысавіч Калеснікаў генерал-маёр 11 сакавіка 2022[10] Камандуючы 29-й агульнавайсковай арміяй[1].
3 Алег Юр'евіч Міцяеў генерал-маёр 15 сакавіка 2022[1][11] Камандзір 150-й мотастралковай дывізіі. Меркавана забіты ў бітве за Марыупаль[1].
4 Андрэй Мікалаевіч Мордвічаў генерал-лейтэнант 18 сакавіка 2022[12] Камандуючы 8-й гвардзейскай агульнавайсковай арміяй. Па папярэдняй інфармацыі ўкраінскага боку, забіты ў выніку артылерыйнага ўдару, нанесенага УСУ па пазіцыях у Чарнобаеўцы ў Херсонскім раёне[13].
5 Якаў Уладзіміравіч Рэзанцаў генерал-лейтэнант 25 сакавіка 2022 Камандуючы 49-й агульнавайсковай арміяй. Па папярэдняй інфармацыі ўкраінскага боку, забіты ў Чарнабаеўцы ў Херсонскім раёне[14].

Таксама ГУР Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра смерць 26 лютага чачэнскага генерал-маёра Магамеда Тушаева.[15]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к "War in Ukraine: Fourth Russian general killed - Zelensky". BBC News [брытанская англійская]. 2022-03-16. Праверана 2022-03-16.
  2. William Mauldin, Thomas Grove and Bojan Pancevski, Four Russian Generals Killed in Three Weeks Show Moscow’s Vulnerabilities in Ukraine, Wall Street Journal (March 16, 2022).
  3. а б в г д Helene Cooper  (англ.), Julian E. Barnes and Eric Schmitt, As Russian Troop Deaths Climb, Morale Becomes an Issue, Officials Say, New York Times (March 16, 2022).
  4. Brown, Larisa; Rose, David (16 March 2022). "Fourth Russian general killed, claims Ukraine". The Times [англійская]. ISSN 0140-0460. Праверана 16 March 2022.
  5. Borger, Julian. Vitaly Gerasimov: second Russian general killed, Ukraine defence ministry claims (англ.). The Guardian (8 сакавіка 2022). Праверана 17 сакавіка 2022.
  6. Team, Editorial. Deputy Commander of the 41st Army, Major General Sukhovetsky, killed in Ukraine (англ.). PravdaReport (3 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  7. Russian general killed in Ukraine (англ.). Pravda.ru (3 сакавіка 2022). Праверана 5 March 2022.
  8. Borger, Julian. Vitaly Gerasimov: second Russian general killed, Ukraine defence ministry claims (англ.). The Guardian (8 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  9. Ukraine claims Russian general has been killed in Kharkiv. CNN (9 сакавіка 2022). Праверана 9 сакавіка 2022.
  10. Russian generals face peril as Ukraine invasion intensfies (англ.). France 24 (8 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  11. Naughton, Philippe. Fourth Russian General Killed in Ukraine as Putin’s Losses Mount (англ.). The Daily Beast (16 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  12. "Дарадца Зяленскага: «Па папярэдніх дадзеных, у выніку ўдару УСУ забіты генерал-лейтэнант РФ Андрэй Мордвічаў»". The Insider [руская]. 18 March 2022. Праверана 18 March 2022.
  13. "Ukraine war latest: Zelensky urges peace talks with Russia 'without delay'". BBC News [брытанская англійская]. 19 March 2022. Праверана 19 March 2022.
  14. "Нардэп паведаміў пра згубу чарговага камандуючага расійскім войскам і генерала". donpress.com. 25-03-2022. Праверана 25-03-2022. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |access-date= і |date= (даведка)
  15. Щодо командирів зведеного загону військовослужбовців Росгвардії від Чеченської Рэспублікі (укр.). ГУР МА України (10 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.