Спіс уступаў на Меркурыі

Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уступы (лац.: Rupes. Rupes, мн.л. — rupēs) — гэта дэталі рэльефу Меркурыя, па форме нагадваюць зямныя ўступы і абрывы. Яны ў асноўным атрымліваюць назвы караблёў навукі, паколькі адпаведны старажытнарымскаму Меркурыю вядомы старажытнагрэцкі бог Гермес быў заступнікам падарожнікаў, дзякуючы марскім экспедыцыям якіх і былі запоўненыя многія белыя плямы на карце зямнога шара[1]:16.

Беларуская назва Лацінская назва Выява Дыяметр (км) Шырата цэнтра Даўгата цэнтра Паходжанне назвы Зацверджана (год)
уступ Адвэнчер Adventure Rupes 340,63 -65,53 64,87 Эдвэнчер, карабель экспедыцыі Джэймса Кука 1976
уступ Астраляб Astrolabe Rupes 251 -42,52 70,79 Астралябія, карабель экспедыцыі Жюля Д'Юрвіля 1976
уступ Бігл Beagle Rupes 630,89 -3,43 259,28 Бігл, карабель экспедыцыі з удзелам Чарльза Дарвіна 2008
уступ Вікторыя Victoria Rupes 346,95 52,71 34,16 Вікторыя, карабель экспедыцыі Фернана Магелана 1976
уступ Дыскаверы Discovery Rupes 411,91 -54,7 37,24 Дыскаверы, карабель экспедыцыі Джэймса Кука 1976
уступ Ёа Gjöa Rupes 237,9 -66,89 158,5 Ёа, карабель экспедыцыі Руаля Амундсена 1976
уступ Зара Zarya Rupes 120,88 -42,59 20,76 Зара, карабель для вывучэння магнітнага поля Зямлі 1976
уступ Зехан Zeehaen Rupes 164,02 49,55 158,27 Зехан, карабель экспедыцыі Абела Тасмана 1976
уступ Індэвар Endeavor Rupes 61,45 38,28 31,33 Індэвар, карабель экспедыцыі Джэймса Кука 1976
уступ Мірны Mirni Rupes 258,02 -38,54 39,01 Мірны, карабель экспедыцыі Фадэя Белінсгаўзена і Міхаіла Лазарава 1976
уступ Пуркуа-Па Pourquoi-Pas Rupes 164,65 -58,54 156,17 Пуркуа-Па, карабель экспедыцыі Жана-Батыста Шарко 1976
уступ Рэзальюшэн Resolution Rupes 138,74 -63,27 50,57 Рэзальюшэн, карабель экспедыцыі Джэймса Кука 1976
уступ Санта-Марыя Santa María Rupes 226,79 5,82 19,83 Санта-Марыя, карабель экспедыцыі Хрыстафора Калумба 1976
уступ Усход Vostok Rupes 124,33 -37,82 19,52 Усход, карабель экспедыцыі Фадэя Белінсгаўзена і Міхаіла Лазарава 1976
уступ Фрам Fram Rupes 155,59 -57,52 93,15 Фрам, карабель экспедыцыі Руаля Амундсена 1976
уступ Хэмскерк Heemskerck Rupes 320,61 27,38 124,62 Хэмскерк, карабель экспедыцыі Абела Тасмана 1976
уступ Хіроу Hero Rupes 456,45 -58,72 171,7 Хіроу, карабель экспедыцыі Натаныэля Палмера 1976

Зноскі

  1. Г.А.Бурба. Номенклатура деталей рельефа Меркурия. — м: Наука, 1982. — 56 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Г.А.Бурба. Номенклатура деталей рельефа Меркурия. — м: Наука, 1982. — 56 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]