Стакгольмскі фестываль старажытнай музыкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Стакгольмскі фестываль старажытнай музыкі (шведск.: Stockholm Early Music Festival) — музычны фестываль, прысвечаны музыкі ад перыяду антычнасці да эпохі барока, штогод праводзіцца ў чэрвені ў шведскай сталіцы Стакгольме пад заступніцтвам каралевы Сільвіі.

Фестываль упершыню прайшоў у 2002 годзе, і з тых часоў ператварыўся ў найбуйнейшае ў Скандынавіі і адно з самых важных у свеце мерапрыемстваў у галіне старадаўняй музыкі. У ім у розныя гады прымалі ўдзел музыкі і музычныя калектывы з Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Фінляндыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Аўстрыі, Францыі, Італіі, Беларусі і Турцыі. Працягласць фестывалю звычайна складае некалькі дзён і не перавышае тыдня. Канцэрты фестывалю праводзяцца ў будынку Каралеўскай акадэміі музыкі, а таксама ў лютэранскіх цэрквах стакгольмскага старога горада. Мастацкі кіраўнік фестывалю кампазітар, музыказнаўца і вакаліст Петэр Понтвік.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.