Сільвія Рэната Зомерлат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сільвія Рэната Зомерлат
ням.: Silvia Renate Sommerlath
Queen Consort of Sweden[d]
з 19 чэрвеня 1976
Папярэднік Луіза Маўнтбетэн

Нараджэнне 23 снежня 1943(1943-12-23)[1][2][…] (79 гадоў)
Род Бернадоты
Імя пры нараджэнні ням.: Silvia Renate Sommerlath
Бацька Walther Sommerlath[d]
Маці Аліса Зомерлат
Муж Карл XVI Густаў[4]
Дзеці Вікторыя, Карл Філіп, прынц Швецыі[d][5] і Мадлен, герцагіня Хэлсінгландская і Гэстрыкландская[5]
Веравызнанне Шведская царква
Член у
Адукацыя
Дзейнасць кансорт, арыстакратка, сінхронная перакладчыца
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яе вялікасць каралева Сільвія (шведск.: Silvia, Sveriges Drottning), народжаная Сільвія Рэната Зомерлат (ням.: Silvia Renate Sommerlath, нар. 23 студзеня 1943, Хайдэльберг) — каралева Швецыі, жонка караля Швецыі Карла XVI Густава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка нямецкага бізнесмена Вальтэра Зомерлат і бразільянкі Аліс Зомерлат, народжанай дэ Таледа.

Сільвія шмат гадоў жыла ў бразільскім горадзе Сан-Паўлу, дзе яе бацька быў прадстаўніком шведскай фірмы. Пасля таго, як сям’я Зомерлатаў вярнулася з Бразіліі ў Германію, Сільвія паступіла вучыцца ў Мюнхенскі інстытут перакладчыкаў і ў 1969 годзе ў скончыла яго як перакладчыца з іспанскай. У 1971 годзе ў яна была прызначана старэйшай перакладчыцай-гідам пры аргкамітэце Мюнхенскіх Алімпійскіх гульняў 1972 года. Падчас гэтых Алімпійскіх гульняў Сільвія Зомерлат і пазнаёмілася з Карлам Густавам, у той яшчэ час спадчыннікам шведскага трона. Іх заручыны адбыліся 12 сакавіка 1976 года, а 19 чэрвеня таго ж года ў Кафедральным саборы Стакгольма адбылася вясельная цырымонія. Належыць да Лютэранскай царквы Швецыі, як і Карл XVI Густаў.

Каралева Швецыі актыўна працуе ў галіне дапамогі інвалідам, яна — старшыня Вясельнага Каралеўскага фонду, сродкі якога ідуць на даследаванні, што дапамагаюць спартсменам-інвалідам. Узначальвае Міжнародны Дзіцячы Фонд (World Childhood Foundation) — http://www.childhood.se

Зноскі

  1. Silvia // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Silvia Renate Sommerlath // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The International Who's Who of Women 2006Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage