Станькаўскі сельсавет (Рагачоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станькаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Рагачоўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Станькаў
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 14 красавіка 1960

Ста́нькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Станькаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.