Станіслаў Бжуска
| Станіслаў Бжуска | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | каталіцкі святар, каталіцкі тэолаг |
| Дата нараджэння | 30 снежня 1832 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 мая 1865 (32 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Станіслаў Бжуска (польск.: Stanisław Brzóska; 30 снежня 1832, Дакудаў — 23 мая 1865, Саколаў-Падляскі) — польскі каталіцкі святар, генерал і капелан часоў паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Станіслаў быў сынам шляхціца Марселя Бжускі, які паходзіў са старажытнай мазавецка-падляскай шляхецкай сям’і. Пасля заканчэння школы ў сямнаццаць гадоў ён паступіў у Кіеўскі ўніверсітэт, які пакінуў пасля трох гадоў навучання, каб заняць месца выкладчыка ў семінарыі ў Янаве Падляскім. 10 сакавіка 1861 года быў арыштаваны за патрыятычную пропаведзь, год правёў за кратамі. З пачаткам студзеньскага паўстання быў правадыром паўстанцаў у Лукаўскім павеце[1]. Быў узведзены ў генералы.
Быў арыштаваны 29 красавіка 1865 года і прысуджаны да смяротнага пакарання праз павешанне. Пакаранне смерцю адбылося на Сакалоўскім рынку 23 мая 1865 года.
Зноскі
- ↑ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, s. 258.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ks. Stanisław Brzoska (biogram) w: Goniec Wielkopolski Nr 123 z 20.05.1895
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Бжуска- Станіслаў Бжуска(недаступная спасылка). Энцыклапедыя Onet.WIEM (польск.)