Дакудаў Первшы
| Вёска | |||
| Дакудаў Первшы | |||
|---|---|---|---|
| польск.: Dokudów Pierwszy | |||
|
|||
| 51°57′06″ пн. ш. 23°12′51″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Ваяводства | Люблінскае | ||
| Павет | Бяльскі | ||
| Гміна | Бяла Падляска | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1504 | ||
| Першая згадка | 1504 | ||
| Вышыня цэнтра | 139 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 281 чалавек (2011) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 21-500 | ||
| Аўтамабільны код | LBI | ||
| Іншае | |||
| 0010582 | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Даку́даў Пе́рвшы[1] (польск.: Dokudów Pierwszy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Жарніцы, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Бялы Падляскай і за 90 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Бяла Падляска.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудаў (пад назвай Леўкава) датуецца 1504 годам, калі Леў Багавіцін надаў ёй магдэбургскае права. Паводле прывілея вялікага князя Аляксандра тут дазвалялася штогод праводзіць кірмаш і збудаваць замак у вёсцы старога гарадзішча. Пад 1529 годам мястэчка ўпамінаецца ўжо пад назвай Дакудаў.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дакудаў увайшоў у Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. У XVI стагоддзі ў мястэчку дзейнічаў праваслаўны манастыр[2], які прыняў Берасцейскую унію. У 1696 годзе ў Дакудаве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла была пабудавана новая драўляная царква. Да 1700 года мястэчка страціла магдэбургскае права[3].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Дакудаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Дакудаве было 93 будынкі. У 1875 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перавялі тутэйшую царкву пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхату.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дакудаў занялі нямецкія войскі, перад гэтым яго разам з царквой спалілі расійскія войскі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Дакудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1928—1932 гадах тут была пабудавана новая ўніяцкая царква. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Дакудаў занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Дакудаў занялі савецкія войскі, пасля чаго яго зноў перадалі Польшчы. У 1947 годзе тутэйшая царква была перароблена пад касцёл[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1827 год — 561 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 281 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца прыдарожная
- Могілкі старыя праваслаўныя
- Царква Святой Параскевы Пятніцы (1928—1932, цяпер касцёл Святой Пракседы)
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святой Параскевы Пятніцы (1696)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Краявіды Дакудава
- Інтэр’ер былой царквы
- Прыдарожная капліца
- Капліца на могілках
- Магіла айца Бжускі
Асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Бжуска (1832—1865) — каталіцкі святар, генерал і капелан часоў паўстання 1863—1864 гадоў.
- Амфілохій (Вакульскі) (1862—1933) — праваслаўны святар і епіскап, місіянер.
- Алексій (Грамадскі) (1882—1943) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Pawluczuk U.A. Życie monastyczne w II Rzeczypospolitej. — Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2007. S. 25.
- ↑ Krzysztofik R. Lokacje miejskie na obszarze Polski. Dokumentacja geograficzno-historyczna. — Katowice, 2007. S. 28—29.
- ↑ Katalog zabytków sztuki w Polsce. Województwo lubelskie powiat Biała Podlaska / red. K. Kolendo-Korczakowa, A. Oleńska, M. Zgliński. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. S. 53-54.
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 93.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дакудаў Первшы