Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі
Дата нараджэння 26 кастрычніка (7 лістапада) 1814
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня (6 верасня) 1890 (75 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец
Навуковая сфера філалогія
Месца працы
Альма-матар

Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі (26 кастрычніка (7 лістапада) 1814, в. Ляпакі-Вялікі, Беластоцкая вобласць — 25 жніўня (6 верасня) 1890), расійскі філолаг-славіст. Ганаровы доктар філалагічных навук (1878)[1].

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта (1851)[1]. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 дацэнт Варшаўскага універсітэта. У 1853—1856 па даручэнні Пецярбургскай АН даследаваў беларускія і літоўскія гаворкі, збіраў беларускі фальклор[1]. Вынікам экспедыцый Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздач, апублікаваных Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-рускага слоўніка» (1854) і інш. Даследаваў сувязь славянскіх моў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаеўрапейскай груп. 3 сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853)[1].

Зноскі

  1. а б в г т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]