Станіслаў Янавіч Будзінскі
Станіслаў Янавіч Будзінскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Стах; Традыцыя; С.Бяднарскі; Я.Марыянскі |
Дата нараджэння | 9 верасня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер, публіцыст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
![]() |
Станіслаў Янавіч Будзінскі (Партыйныя і літаратурныя псеўданімы: Стах; Традыцыя; С. Бяднарскі; Я. Марыянскі; 9 верасня 1894, г. Варшава — 22 жніўня 1937, НКУС) — рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст[1][2].
У 1912—1915 член Варшаўскага камітэта СДКПіЛ. З чэрвеня 1917 года член Выканкама груп СДКПіЛ у Расіі[1][2]. Удзельнік Кастрычніцкага ўзброенага паўстання 1917 у Маскве[2]. У снежні 1917 — сакавіку 1918 наркам сацыяльнага забеспячэння Масквы і Маскоўскай губерні[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са снежня 1918 у Польшчы. Удзельнік аб'яднальным з'ездзе (1918), на якім створана Кампартыя Польшчы. Член Лодзінскага, Варшаўскага камітэтаў Кампартыі Польшчы[2].
У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі. У 1920 па абмене палітвязнямі ў Савецкай Расіі. Рэдактар польскамоўных газет Ваенна-рэвалюцыйнага савета Заходняга фронту[1][2].
У 1924-26 член Польбюро пры ЦК ВКП(б). У ліпені 1928 на I з'ездзе КПЗБ абраны член ЦК[2].
З 1930 рэдактар газеты «Звязда», член рэдкалегіі часопіса «Бальшавік Беларусі»[2]. Член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—1932[2]. З 1934 прафесар Міжнароднай ленінскай школы ў Маскве[1][2].
Арыштаваны ў чэрвені 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар грамадска-палітычных брашур і артыкулаў. Спрабаваў падвесці ідэалагічную і тэарэтычную аснову пад палітычную кампанію па выкрыцці беларускіх нацдэмаў (артыкул «Вораг у доме» пра раман М. Зарэцкага «Крывічы»)[1].
Рэдактар перакладаў прац У. І. Леніна на польскую мову[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Будзинский Станислав Янович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 85. — 737 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ЭГБ, т. 2.
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 22 жніўня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў СССР
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
- Члены Камуністычнай партыі Польшчы
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»