Стапель
Ста́пель[1] — адкрытая, нахіленая да вады пляцоўка для будаўніцтва або рамонту суднаў і спуску іх на ваду з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. З’яўляецца часткай верфі.
Стапель мае фундамент з высокімі апорамі (кільблокамі), на якіх змяшчаецца судна, і грузападымальнае і іншае абсталяванне. У залежнасці напрамку размяшчэння адносна берагавой лініі бываюць падоўжныя і папярочныя.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ста́пель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 153. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).