Старая ратуша (Бамберг)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старая ратуша, Бамберг)
Славутасць
Старая ратуша
49°53′30″ пн. ш. 10°53′13″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Сайт en.bamberg.info/poi/old_…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старая ратуша (ням.: Altes Rathaus) — ратуша ў Бамбергу.

Упершыню ратуша згадваецца ў 1386 годзе, у XV стагоддзі яна была дабудавана, галоўным чынам у гатычным стылі. Па праекце Іагана Якаба Міхеля Кюхеля ў 17441756 гг будынак дапоўніўся элементамі ў стылі барока і ракако, прыняўшы сучасны від.[2] У ратушы стаў размяшчацца музей, у якім знаходзіцца багатая калекцыя фарфору, перададзеная ў дарунак Бамбергу вядомымі мецэнатамі Ірэн і Петэрам Людыгамі.

Ратуша ўнікальная ў сваім родзе. Яна была пабудавана на штучным востраве на рацэ Рэгніц. У Сярэднявечча рака дзяліла тэрыторыю на горадскія і біскупскія землі; доўгі час ішлі спрэчкі, на чыіх уладаннях будаваць ратушу. Стварэнне штучнага вострава і пабудовы на ім стала кампрамісным рашэннем праблемы.[3]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Bamberg — Altes Rathaus
  3. Достопримечательности Бамберга Архівавана 30 лістапада 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]