Старая ратуша (Бамберг)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Bamberg Altes Rathaus BW 1.JPG

Старая ратуша (ням.: Altes Rathaus) — ратуша ў Бамбергу.

Упершыню ратуша згадваецца ў 1386 годзе, у XV стагоддзі яна была дабудавана, галоўным чынам у гатычным стылі. Па праекце Іагана Якаба Міхеля Кюхеля ў 17441756 гг будынак дапоўніўся элементамі ў стылі барока і ракако, прыняўшы сучасны від.[1] У ратушы стаў размяшчацца музей, у якім знаходзіцца багатая калекцыя фарфору, перададзеная ў дарунак Бамбергу вядомымі мецэнатамі Ірэн і Петэрам Людыгамі.

Ратуша ўнікальная ў сваім родзе. Яна была пабудавана на штучным востраве на рацэ Рэгніц. У Сярэднявечча рака дзяліла тэрыторыю на горадскія і біскупскія землі; доўгі час ішлі спрэчкі, на чыіх уладаннях будаваць ратушу. Стварэнне штучнага вострава і пабудовы на ім стала кампрамісным рашэннем праблемы.[2]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі