Стваловыя клеткі
Ствало́выя кле́ткі[1], камбіяльныя клеткі[1] — недыферэнцаваныя (няспелыя) клеткі, ёсць ва ўсіх мнагаклетачных арганізмах. Стваловыя клеткі здольныя самаабнаўляцца, утвараючы новыя стваловыя клеткі, дзяліцца з дапамогай мітозу і дыферэнцавацца ў спецыялізаваныя клеткі, гэта значыць ператварацца ў клеткі розных органаў і тканак.
Развіццё мнагаклетачных арганізмаў пачынаецца з адной стваловай клеткі — зіготы. У выніку шматлікіх цыклаў дзялення і працэсу дыферэнцыявання ўтвараюцца ўсе віды клетак, характэрныя для дадзенага біялагічнага віду. У чалавечым арганізме такіх відаў клетак больш за 220. Стваловыя клеткі захоўваюцца і функцыянуюць і ў дарослым арганізме, дзякуючы ім можа ажыццяўляцца абнаўленне і аднаўленне тканак і органаў. Тым не менш, у працэсе старэння арганізма іх колькасць змяншаецца.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанцюк А. С. Ствало́выя кле́ткі, камбіяльныя клеткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 184. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мезен, Н. И. Стволовые клетки: учеб.-метод. пособие / Н. И. Мезен, З. Б. Квачева, Л. М. Сычик. — 2-е изд., доп. — Мн.: БГМУ, 2014. — 62 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-528-982-2. Архівавана 17 мая 2018. (руск.)
- Ястребов А. П., Гребнев Д. Ю., Маклакова И. Ю. Стволовые клетки, их свойства, источники получения и роль в регенеративной медицине. — Екатеринбург, 2016. — 282 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стваловыя клеткі