Сторм Хантэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Сторм Хантэр
Нарадзілася 11 жніўня 1994(1994-08-11)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рост 166 см
Вага 59 кг
Прафесійная кар’ера 2009 — ц.ч.
Вядучая рука левая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Ніколь Прат
Прызавыя грошы 3 257 473 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 230–183[1]
Тытулы 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 119 (18 кастрычніка 2021 года)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1-ы раўнд (2014, 2015, 2016, 2022, 2023)
Францыя 2-і раўнд (2023)
ЗША 1-ы раўнд (2021, 2023)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 268–156[1]
Тытулы 7 WTA, 1 WTA 125, 13 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 2 (25 верасня 2023 года)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/4 фіналу (2022, 2023)
Францыя 3-і раўнд (2023)
Уімблдан фінал (2023)
ЗША 1/2 фіналу (2022)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 25 верасня 2023 года

Сторм Хантэр (англ.: Storm Hunter, у дзявоцтве Сандэрс, англ.: Sanders; нар. 11 жніўня 1994 года, Ракгемптан) — аўстралійская тэнісістка, якая спецыялізуецца на гульні ў парах. Пераможца аднаго турніру Вялікага шлема ў змяшаным парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША 2022), фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе (Уімблданскі турнір 2023), пераможца сямі турніраў WTA ў парным разрадзе, фіналістка Кубка Білі Джын Кінг (2022) у складзе зборнай Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1994 годзе ў сям’і вайскоўцаў: і бацька, Майкл, і маці Джэнін, служылі ў ВМС Аўстраліі. Брат Сторм, Бейдэн, таксама паступіў на ваенную службу (у сухапутныя войскі)[3]. Доўгі час была ў рамантычных адносінах з Лахлінам Хантэрам; вяселле адбылося ў лістападзе 2022 года[4]. У далейшым выступала пад прозвішчам мужа[5].

Тэнісам зацікавілася ў 6 гадоў, пабачыўшы гэтую гульню па тэлевізары, і папрасілася вучыцца[3]. Узорам для пераймання для юнай спартсменкі стала былая 8-я ракетка свету Алісія Молік[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д WTA website
  2. WTA website Праверана 1 красавіка 2024.
  3. а б More on Sanders... (англ.). WTA. Праверана 28 лістапада 2022.
  4. Madelin Fox. Australian tennis star Storm Sanders weds longtime partner Loughlin Hunter in a lavish country ceremony (англ.). USA Sports (20 лістапада 2022). Праверана 28 лістапада 2022.(недаступная спасылка)
  5. Joshua Mayne. Storm Hunter name change: Why Australian tennis player is no longer a 'Sanders' (англ.). The Sporting News (10 студзеня 2023). Праверана 11 студзеня 2023.
  6. Storm Sanders (англ.). Tennis Australia. Праверана 28 лістапада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]