Перайсці да зместу

Сто тысяч долараў на сонцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сто тысяч долараў на сонцыM:
фр.: Cent mille dollars au soleil
Постар фільма
Жанр кінакамедыя[2] і прыгодніцкі фільм[2]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 130 хв.
Краіна
Мова французская
Год 17 красавіка 1964[1]
IMDb ID 0056917

«Сто тысяч долараў на сонцы» (фр.: Cent Mille Dollars Au Soleil) — кінафільм, экранізацыя рамана 1962 Клода Веё «Мы не паедзем у Нігерыю» («Nous n’irons pas en Nigéria»).

Рока (Жан-Поль Бельмандо), Марэк (Ліна Вентура) і Міч-Міч (Бернар Бліе) працуюць кіроўцамі грузавікоў у транспартнай фірме ў Марока. Аднойчы іх шэф бярэ на працу дзіўнага незнаёмца з падробленымі дакументамі на імя Джона Стайнера. Наступнай раніцай Стайнер павінен з’ехаць на новым грузавіку ў Нігерыю, але Рока піша яму запіску ад імя шэфа і зганяе грузавік з грузам. За гэта Стайнера выганяюць з працы, а Марэку ўладальнік фірмы даручае вярнуць Рока, які накіроўваецца да мяжы, дзе павінен атрымаць за тавар 100 000 долараў. Стайнер, жадаючы адпомсціць Рока, едзе разам з Марэкам.