Перайсці да зместу

Страдун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
вуліца
Страдун
харв.: Stradun
42°38′29″ пн. ш. 18°06′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Харватыя
Месцазнаходжанне Дуброўнік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стра́дун (харв.: Stradun), або Пля́ца (харв.: Placa) — пешаходная вуліца ў Дуброўніку, Харватыя. Даўжыня — 300 метраў. Праходзіць праз увесь Стары горад, ад брамы Піле да брамы Плочэ. На Страдуне знаходзяцца шэраг славутасцей Дуброўніка, як касцёлы, званіцы, фантаны, а таксама кавярні, рэстарацыі і крамы.

Назва «Страдун» паходзіць ад венецыянскага «вялікая вуліца». «Пляца» паходзіць ад лац.: platea communis і азначае «грамадская вуліца».

У старажытнасці на месцы сучаснага Страдуну пралягаў канал, які аддзяляў востраў Ляус з горадам Рагузай і паселішча Дубрава, якое знаходзілася на кантыненце. У XII стагоддзі канал быў высушаны і два паселішчы зліліся ў адно. У 1468 годзе на вуліцы, што ўзнікла на месцы каналу, быў пакладзены брук. Сучасную форму Страдун набыў пасля землетрасення 1667 года. Вуліца была моцна пашкоджана сербскім артылерыйскім абстрэлам падчас вайны Харватыі за незалежнасць 1991—1992 гадоў, але па сканчэнні вайны была цалкам адрэстаўраваная.

Штогод 2 лютага па Страдуне праходзіць працэсія ў гонар Святога Уласія — заступніка горада, што з’яўляецца часткай фестывалю Святога Уласія.