Стральба ў Льюістане

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стральба ў Льюістане
Месца нападу Льюістан (штат Мэн, ЗША)
Дата 25 кастрычніка 2022
Спосаб нападу расстрэл
Зброя агнястрэльная зброя
Загінулыя 18
Параненыя 13
Колькасць тэрарыстаў 1

25 кастрычніка 2023 года ў Льюістане (штат Мэн, ЗША) адбылася стральба. Прынамсі 18 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні[1][2]. Гэты выпадак стаў самым буйным масавам забойствам у краіне за год[3].

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Вечарам у боўлінг-клубе Sparetime Recreation пачалася стральба. Прыкладна ў 19:15 на выклік аб узброеным нападзе да месца падзей прыбылі паліцыянты і ратавальнікі. Неўзабаве паступіла паведамленне аб стральбе ў рэстаране Schemengees Bar & Grille, а затым у краме Walmart[4]. У 8 гадзін вечара офіс шэрыфа акругі Андраскогін і паліцыя штата Мэн папярэдзілі жыхароў аб стральбе[5].

Першапачаткова паведамлялася, што прынамсі 22 чалавекі былі забітыя і 50—60 чалавек атрымалі раненні[6][7], хоць некаторыя крыніцы пазней заяўлялі пра 15—20 загінулых і 50 пацярпелых[8]. Пасля паліцыя штата Мэн на прэс-канферэнцыі паведаміла, што было забіта 18 чалавек, ячшэ 13 паранены[9]. Не ўсе параненыя атрымалі агнястрэльныя раненні; некаторыя атрымалі траўмы ў цісканіне[8].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

На наступны дзень былі адменены заняткі ў муніцыпальным каледжы штата Мэн і дзяржаўных школах Льюістана[10][11].

Да расследвання нападу падключана ФБР[12].

Хутка паліцыя пачала вышук падазраванага — 40-гадовага Роберта Карда[13]. Меркаваны нападнік быў інструктарам па агнястрэльнай зброі і меў ваенны вопыт[14]. Адзін час працаваў інструктарам па стралковай зброі ва Украіне[15].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. More than 10 dead, dozens injured in Lewiston, Maine mass shooting, sources say. ABC News (25 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2023. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  2. 16 people dead and suspect at large after shootings in area of Lewiston, Maine, authorities say. CNN (25 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2023. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  3. «Город погрузился в хаос». В американском Льюистоне инструктор по стрельбе устроил самое массовое убийство в США за год
  4. Hoffman, Marla. Multiple victims reported following shootings in Lewiston. Sun Journal (25 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2023. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  5. Helsel, Phil. Law enforcement in Maine warns of active shooter, tells people to shelter. NBC News (25 кастрычніка 2023). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  6. More than 10 dead, dozens injured in Lewiston, Maine mass shooting, sources say. ABC News (25 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2023. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  7. 16 people dead and suspect at large after shootings in area of Lewiston, Maine, authorities say. CNN (25 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2023. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  8. а б At least 15 dead, dozens injured in Maine shootings (англ.). NBC News (26 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2023. Праверана 26 кастрычніка 2023.
  9. Report, Staff. Live now: Maine State Police update on search for shooter, 18 confirmed dead. Press Herald (26 кастрычніка 2023). Праверана 26 кастрычніка 2023.
  10. Albeck-Ripka, Livia. Jake Langlais, the superintendent of Lewiston Public Schools, said on X that classes would be cancelled on Thursday.. The New York Times (25 кастрычніка 2023). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  11. Jeong, Andrew. Central Main Community College, located less than two miles from one of the reported scenes of the shootings, will be closed Thursday due to the incident reported in Lewiston, the school said on social media.. The Washington Post (25 кастрычніка 2023). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  12. Campbell, Josh. FBI offers resources in Maine active shooter situation. CNN (25 кастрычніка 2023). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  13. Smart, Sara. 16 people dead and suspect at large after shootings in Lewiston, Maine, authorities say. CNN (25 кастрычніка 2023). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  14. "Police search for suspect in deadly Lewiston shootings that killed at least 10". 2023-10-26. Праверана 26 October 2023.
  15. https://de.rt.com/international/184970-ueber-20-tote-bei-amoklauf/