Перайсці да зместу

Стробіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стробілы)
У хвашча ляснога, як і ў большасці іншых хвошчападобных, стробілы ўзнікаюць на канцах сцеблаў

Стро́біл (лац.: Strobilus ад грэч. στρόβῑλος — хваёвая або яловая шышка) — орган размнажэння некаторых вышэйшых раслін: дзеразападобных і хвошчападобных, голанасенных.

Стробіл — відазменены ўкарочаны парастак, мае спецыялізаванае лісце — спарафілы, на якіх фарміруюцца спораўтваральныя органы — спарангіі. У разнаспоравых раслін стробіл дэфірынцыраваны на мікрастробілы і мегастробілы. Відазменены лускападобны мегастробіл — насенная лускавіна хвойных раслін.