Струпіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сажалка ў меркаваным рэчышчы Струпіцы (Прудок, 2012 г.)

Струпіца — рака ў паўночных ваколіцах Гомеля XVIXIX стст. Упершыню згадваецца ў «Рэестры рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» 1560 года як адзін з арыенціраў зямельных меж, вызначаных для сёл Ваўковічы і Плеса[1].

Згодна з «Генеральным планам Беліцкага павета» 1784 года брала пачатак прыблізна за дзве вярсты на паўднёвы захад ад сяла Яроміна і заканчвалася ў раёне сяла Прудок[2]. У апісанні 1848 года Струпіца характарызавалася як «невялічкая ручаіна», што ўвесну «прабягала» праз Прудок, утвараючыся з рукава Кабылінага балота каля сяла Краснае, а ўлетку высыхала[3].

Сучасныя вадаёмы ў абшары між Тралейбусным праездам і вуліцай Крупскай у Гомелі[4] могуць быць суаднесены з рэшткамі аднаго з адрэзкаў рэчышча Струпіцы.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Краязнавец і філолаг А. Ф. Рогалеў бачыць у назве «Струпіца» «старажытную ілірыйскую каранёвую аснову *Straūpa ў значэнні „вада, якая струменіць, цячэ”»[5]. Між тым паралелі з латышскімі лексемамі «strauja» (паток, плынь, цячэнне) і «straujupīte» (рака, што хутка цячэ)[6] даюць падставы разглядаць назву як рэлікт старажытнай балцкай гідраніміі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Акты, издаваемые Комиссиею, высочайше учрежденною для разбора древних актов в Вильне : Акты Главного литовского трибунала. — Вильна : Тип. А. Г. Сыркина, 1886. — Т. 13 — С. 364, 376.
  2. Генеральный план Белицкого уезда / Генеральное межевание Могилевской губернии 1784 г.
  3. Военно-статистическое обозрение Российской Империи / [Текст]. — Санкт-Петербург : в типографии Департамента Генерального Штаба , 1848—1858. — Т. 8, ч. 3: Могилевская губерния . — 1848. — Отд. 2. — С. 30.
  4. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15.
  5. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 34.
  6. Невская Л. Г. Словарь балтийских географических апеллятивов / Л. Г. Невская // Балто-славянский сборник [Текст] / [Отв. ред. В. Н. Топоров] ; АН СССР. Ин-т славяноведения и балканистики. — Москва : Наука, 1972. — С. 365.